Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора

Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора (ФРЭТЫЛІН, парт.: Frente Revolucionária de Timor-Leste Independente, FReTiLIn) — усходнетыморская левая палітычная арганізацыя, што ўдзельнічала ў партызанскай барацьбе за незалежнасць Усходняга Тымора ад Партугаліі і Інданезіі. Пасля атрымання Усходнім Тыморам незалежнасці ў выніку рэферэндуму па самавызначэнні 1999 года ФРЭТЫЛІН, маючы найбуйнейшае парламенцкае прадстаўніцтва, быў кіруючай партыяй краіны да 2007 года.

Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора
парт.: Frente Revolucionária de Timor-Leste Independente
Лідар Жазэ Рамуш-Орта і Francisco Guterres[d]
Заснавальнік Francisco Xavier do Amaral[d], Mari Alkatiri[d], Жазэ Рамуш-Орта і Nicolau dos Reis Lobato[d]
Дата заснавання 1974
Штаб-кватэра Дылі
Краіна
Ідэалогія Дэмакратычны сацыялізм, левая сацыял-дэмакратыя, левы нацыяналізм
Інтэрнацыянал Сацыялістычны інтэрнацыянал (назіральнік), Прагрэсіўны альянс
Месцаў у Нацыянальным парламенце Тымор-Лешці
25 / 65
Сайт fretilin.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснаванне і ідэалогія правіць

Папярэднікам ФРЭТЫЛІН была заснаваная ў 1970 годзе Тыморская сацыял-дэмакратычная асацыяцыя, на базе якой 11 верасня 1974 года быў утвораны Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора. Яго лідарамі былі Франсішку Шаўер ду Амарал, Нікалау Лабату і Жазэ Рамуш-Орта.

Агульныя рысы ФРЭТЫЛІН, які бараніў «універсальныя дактрыны сацыялізму» і «права на самавызначэнне», схадзіліся з рэвалюцыйнымі рухамі левага толку ў іншых партугальскіх асадах — ФРЭЛІМО ў Мазамбіку, МПЛА ў Анголе, ПАІГК у Гвінеі-Бісау і Каба-Вэрдэ (пасля распаду Савецкага Саюза ў 1990-х гг. усе яны перайшлі на сацыял-дэмакратычныя пазіцыі і былі прыняты ў Сацыялістычны Інтэрнацыянал — ФРЭТЫЛІН мае ў ім кансультацыйны статус[1]).

Паколькі Фронт быў аморфным у ідэйным плане (улучаючы розныя сілы ад мааістаў да ліберальных нацыяналістаў), у ім існавалі супярэчнасці: марксісцкае крыло ФРЭТЫЛІН падтрымвала эгалітарысцкую сацыяльную палітыку, развіццё вёскі на грунце пераразмеркавання зямлі паміж працоўнымі на ёй сялянамі і механізаванні сельскай гаспадаркі; у той жа час «умераныя» выхадцы з феадальных колаў спрабавалі захаваць традыцыйныя іерархічныя і разрозненыя структуры.

Інданезійская акупацыя правіць

Пад канец партугальскага валадарства на выспе Фронт перамог на мясцовых выбарах вясной 1975 года, набраўшы больш 55% галасоў і нанясучы пераканаўчую паразу фундаваным інданезійцамі праціўнікам незалежнасці з АПОДЭТІ. Аднак партыя УДТ (Дэмакратычны саюз Тымора), з якой ФРЭТЫЛІН спачатку выступаў адзіным блокам, пры падтрымцы мясцовай паліцыі ў жніўні 1975 года ажыццявіла пераварот і забіла шэраг прыхільнікаў ФРЭТЫЛІН.

Сілы Фронту, якія абапіраліся на тыморцаў, якія служылі ў партугальскім каланіяльным войску, перайшлі ў наступ, пасля чаго ФРЭТЫЛІН у аднабаковым парадку абвясціў 28 лістапада 1975 года незалежнасць Дэмакратычнай рэспублікі Усходні Тымор.

Зрэшты, ужо праз 9 дзён краіна была акупавана войскамі інданезійскага дыктатара Сухарта, і ФРЭТЫЛІН узначаліў супраціў акупацыі, які ажыццяўляўся яго ваенізаваным крылом — Узброенымі сіламі нацыянальнага вызвалення (ФАЛІНТЫЛ). Паміж 1975 і 1978 гг. сілы ФРЭТЫЛІН/ФАЛІНТЫЛ кантралявалі большасць унутраных раёнаў краіны, узяўшы пад абарону значную колькасць насельніцтва, пераўтворанага інданезійскім войскам ва ўцекачоў.

Да снежня 1978 года інданезійская армія знішчыла да 80 % ваяроў ФРЭТЫЛІН, а яго лідар Нікалау Лабату, каб не трапіць у палон, застрэліўся. У 1979 годзе быў забіты і падпольны прэм'ер-міністр ФРЭТЫЛІН Антону Карварыну. Нягледзячы на буйныя страты, ФРЭТЫЛІН працягваў супраціў у цяжкадаступных рэгіёнах краіны і дзейнасць у эміграцыі.

Незалежны Усходні Тымор правіць

Пасля здабыцця Усходнім Тыморам незалежнасці Фронт, перамогшы на выбарах 30 жніўня 2001 года ва Устаноўчы сход (Канстытуцыйную асамблею) з 57,37 % галасоў і 55 з 88 дэпутацкіх месцаў, знаходзіўся пры ўладзе ў 2001—2007 гадах пры прэм'ерстве генеральнага сакратара ФРЭТЫЛІН Мары Алькатыры. Яго кабінет праводзіў сацыяльна арыентаваную палітыку і адмаўляўся ад супрацы з МВФ, але пайшоў у адстаўку пасля Усходне-тыморскага крызісу 2006 года.

На прэзідэнцкіх выбарах 14 красавіка 2002 годаз вялікім адрывам (82,69% галасоў) перамог Шанана Гужмау, былы паўстанцкі лідар ФРЭТЫЛІН. Аднак да наступных выбараў ён адшчапіўся ад Фронту, стварыўшы ўласную левацэнтрысцкую партыю Нацыянальны кангрэс за тыморскае аднаўленне. Паколькі частка галасоў перацякла да новай палітычнай сілы, на парламенцкіх выбарах 30 чэрвеня 2007 года Фронту, хоць і атрымалася зноў заваяваць першае месца, але з куды горшымі паказнікамі — 29,02% галасоў і толькі 21 месцам, — што дазволіла сфармаваць кааліцыйны ўрад без удзелу ФРЭТЫЛІН.

Наступным прэзідэнтам Усходняга Тымора у 2007—2012 гадах быў які высоўваўся ў якасці незалежнага кандыдата Жазэ Рамуш-Орта — адзін з заснавальнікаў ФРЭТЫЛІН, які таксама пазней пакінуў партыю. На прэзідэнцкіх выбарах ён перамог спікера парламента ад ФРЭТЫЛІН «Лу Ола» Гуцьереэа.

Зноскі