Правінцыі (ілы) Турцыі згрупіраваныя ў 7 геаграфічных регіёнаў (турэцк.: bölge) паводле рашэння Першага геаграфічнага кангрэса (Анкара, 1941). Пры вызначэнні рэгіёнаў Кангрэс зыходзіў з фактаў акружэння Турцыі з трох бакоў морамі і наяўнасці горных хрыбтоў, што ляжаць паралельна ўзбярэжжам і закрываюць цэнтральныя раёны краіны ад уплыву марскога клімату. Засноўваючыся на гэтых фактарах і прааналізаваўшы кліматычныя, раслінныя і агранамічныя асаблівасці, Кангрэс выдзеліў чатыры прыморскіх і тры цэнтральных рэгіёны. Прыморскія былі названыя ў адпаведнасці з морам, да якога выходзяць (Чарнаморскі, Мармуроваморскі, Эгейскі і Міжземнаморскі рэгіёны), а цэнтральныя — адпаведна размяшчэнню ў Анатоліі (Цэнтральная, Усходняя і Паўднёва-Усходняя Анатолія).

Геаграфічныя рэгіёны Турцыі

Рэгіёны вызначаны выключна для статыстычных мэт і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.