Рэдзька

род кветкавых раслін

Рэдзька[4] (Raphanus) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветных.

Рэдзька

Рэдзька пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphanus L. (1753)

Сінонімы
Quidproquo Greuter & Burdet
Тыпавы від
Raphanus sativus L. (1753)[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23288
NCBI  3725
EOL  71296
GRIN  g:10254
IPNI  12986

Батанічнае апісанне правіць

 
Raphanus raphanistrum. Батанічная ілюстрацыя

Адна-, двух-, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.

Віды правіць

Адрозніваюць 6—8 відаў, пашыраных у Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. За 2 тыс. гадоў да н.э. рэдзька выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі ў дзікай прыродзе 2 віды:[5] рэдзька палявая (Raphanus raphanistrum) і рэдзька пасяўная або агародная (Raphanus sativus), культывуюцца рэдзька пасяўная і яе разнавіднасці, рэдзька звычайная і радыска (Raphanus sativus var. radicula).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Харчовыя, алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Raphanus L. (англ.). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. База Растения Беларуси

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 551. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).