Рэзеда[4] (Reseda) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства рэзедовых.

Рэзеда
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Reseda Tourn. ex L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23440
NCBI  26963
EOL  61860
GRIN  g:10325
IPNI  33310-1

Апісанне правіць

Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, густааблісцелыя. Лісце суцэльнае ці перыста-раздзельнае. Кветкі няправільныя, двухполыя, з падпесцікавым дыскам і адным прыкветнічкам, у канцавых пірамідальных або коласападобных гронках; чашачка 4—6-раздзельная; пялёсткі свабодныя, у адной колькасці з чашалісцікамі і чаргуюцца з імі, 2 верхнія — буйнейшыя за ніжнія. 3—11-раздзельныя, ніжнія — пераважна з адной доляй; тычынак 10—16. Плод — каробачка.

Арэал правіць

Вядома каля 60 відаў (31 від[5]), пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. Распаўсюджана таксама ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі заносныя рэзеда жоўтая (Reseda lutea) і рэзеда жоўценькая (Reseda luteola), а таксама інтрадукаваная рэзеда духмяная (Reseda odorata).

Віды правіць

 
Суквецці Reseda alba. Мальёрка, Іспанія.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 31 від[5]:

Яшчэ больш 120 назваў відаў маюць нявызначаны статус.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Фарбавальпыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны; ёсць пустазелле. Добрыя меданосы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Reseda у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Reseda (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 24 жніўня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Резеда: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)