Рэйнская дэмілітарызаваная зона

Рэйнская дэмілітарызаваная зона. Існавала ў 19191936 гг. Устаноўлена пасля 1-й сусветнай вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 г., ахоплівала тэрыторыю Германіі на левым беразе р. Рэйн і паласу шырынёй 50 км на яе правым беразе. У зоне забаранялася размяшчаць германскія войскі, будаваць ваенныя ўмацаванні і г.д. Яе мірны статус пацверджаны Лакарнскімі дагаворамі 1925 г.. У сакавіку 1936 г. нацысцкі ўрад А.Гітлера абвясціў пра аднаўленне поўнага суверэнітэту Германіі над Рэйнскай дэмілітарызаванай зонай і ўвёў туды войскі, што прывяло да ліквідацыі зоны ў парушэнне ўмоў Версальскага і Лакарнскіх дагавораў. Пасля поспеху гэтай акцыі нацысты распачалі падрыхтоўку да аншлюсу Аўстрыі.

Рэйнская дэмілітарызаваная зона ў 1923 годзе

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Рэйнская дэмілітарызаваная зона // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — С. 566.