Рэнтгенадыягностыка

Рэнтгенадыягно́стыка — метад прамянёвай дыягностыкі розных захворванняў з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў. У цяперашні час яна пераходзіць на лічбавыя тэхналогіі і з'яўляецца самым даступным неінвазійным (без унутранага умяшання) метадам пры выяўленні хвароб.

Прагляд рэнтгенаўскіх здымкаў.

Скіялогія (греч. skia — цень) — раздзел рэнтгеналогіі, які вывучае заканамернасці ўтварэння рэнтгенаўскай выявы.

Методыкі рэнтгеналагічнага даследавання правіць

Асноўныя[1][2] правіць

Спецыяльныя методыкі рэнтгеналагічнага даследавання правіць

  • Лінейная тамаграфія ці паслойная рэнтгенаграфія
  • Камп'ютарная тамаграфія
  • Рэнтгенаграфія з прамым павелічэннем выявы
  • Ортапантамаграфія ці панарамная тамаграфія (стаматалогія)
  • Мамаграфія
  • Методыкі з выкарыстаннем штучнага кантраставання
  • Дыягнастычны пнеўматоракс
  • Пнеўмамедыястынаграфія
  • Дыягнастычны пнеўмаперытанеум
  • Пнеўмарэтраперытанеум
  • Пнеўмарэн
  • Бранхаграфія
  • Ірыгаскапія
  • Халецыстаграфія
  • Халангіяграфія
  • Экскрэторная ураграфія
  • Цыстаграфія
  • Урэтраграфія
  • Гістэрасальпінгаграфія
  • Артэрыяграфія
  • Кардыяграфія
  • Флебаграфія
  • Лімфаграфія
  • Фістулаграфія і інш.[3]

Флюараграфія (ФЛГ) правіць

Флюараграфія (сінонімы: рэнтгенфлюараграфія, рэнтгенфатаграфія, радыёфатаграфія) — прафілактычнае рэнтгеналагічнае даследаванне, якое заключаецца ў фатаграфаванні бачнай ценявой выявы са святлівага флуарэсцэнтнага экрана на фотастужку (плёнкавая флюараграфія — састарэлая) ці перакладам яе на аблічбаваную выяву (лічбавая — сучасная), якая утвараецца ў выніку праходжання рэнтгенаўскіх прамянёў праз цела чалавека, нераўнамернасці паглынання іх больш/менш шчыльнымі тканкамі і адлюстравання выявы на экране. Метад рэнтгенадыягностыкі сухотаў, пнеўманіі, плеўрыту, раку і іншых новаўтварэнняў лёгкіх (таксама фіброзу, склерозу, наяўнасці вадкасцей у анатамічных поласцях), які амаль не шкодзіць здароўю. Узаконены скрынінг (масавае даследаванне) хвароб лёгкіх.

  • Гісторыя: Асновы гэтага метаду адразу ж пасля адкрыцця рэнтгенаўскіх прамянёў распрацавалі навукоўцы А. Батэлі і А. Карбаса (Італія) і Дж. М. Блеер (ЗША)[4].
  • Выкарыстанне: Найбольш распаўсюджаным дыягнастычным метадам, які выкарыстоўвае прынцып флюараграфіі, з'яўляецца флюараграфія органаў грудной клеткі, малочных залоз, касцявой сістэмы.[4].
  • Тыпы: Флюараграфія дае паменшаную выяву аб'екта. Вылучаюць дробнакадравую (напрыклад, 24 × 24 мм або 35 × 35 мм) і буйнакадравую (у прыватнасці, 70 × 70 мм або 100 × 100 мм) методыкі, плёнкавую і лічбавую. Лічбавая дазваляе спрасціць працу з выявай (малюнак можа быць выведзены на экран манітора, раздрукаваны, перададзены па сетцы, захаваны ў медыцынскай базе дадзеных), паменшыць дозы выпраменьвання і выдаткі на дадатковыя матэрыялы (плёнку, праяўляльнік для плёнкі). Некаторы недахоп — большы час атрымання малюнка.
  • Апараты: Распрацаваныя як стацыянарныя, так і мабільныя флюараграфічныя апараты.[4].
  • Методыка: Пацыента змяшчаюць у кабіну паміж крыніцай рэнтгенаўскага выпраменьвання і экранам, адчувальным да гэтага выпраменьвання. Прамяні, праходзячы праз тканкі чалавека, факусуюцца на экране. Больш шчыльныя тканкі больш затрымліваюць выпраменне, менш шчыльныя — меней. Такім чынам на экране з'яўляецца выява. Гэтая выява фатаграфуецца на стужку ці перакладаецца у лічбавую.

Існуюць два метады сучаснай лічбавай флюараграфіі:

  1. спосаб паслойнага сканавання органаў хворага з дапамогай лінейнага дэтэктара на рэнтгенаўскіх прамянях. Каб атрымаць малюнак, дэтэктар перасоўваецца каля цела, прасвятляючы яго прамянямі ў выглядзе веера
  2. спосаб факусіроўкі аптычнага сігналу са святлівага экрана на датчык ПЗС. Датчык ПЗС уяўляе сабой аналагавы прыбор, у якім электрычнасць з'яўляецца ў любым месцы ў залежнасці ад таго, наколькі моцнае святло на яго падае. На якасць малюнка ўплывае разрозненне (памер) экрана на ПЗС-датчыку.

Рэнтгенаграфія правіць

Рэнтгенаграфія — методыка рэнтгенадыягностыкі паталагічных змяненняў пры падазрэнні на іх, шляхам засвечвання плёнкі (плёнкавая — састарэлая) ценявой выявай ад рэнтгенаўскіх прамянёў ці аблічбавання яе ПЗС-матрыцай на камп'ютар (лічбавая — сучасная).

  • Віды: аглядная (прамая і бакавая) і прыцэльная.

Рэнтгенаскапія правіць

Рэнтгенаскапія — прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі анатамічнай зона за флуарэсцэнтным рэнтгенаўскім экранам (класічная — састарэлая) ці прасвечванне з дапамагой электронна-аптычнага пераўтваральніка (ЭАП) (рэнтгенатэлебачанне — сучасная), якое назіраецца ў першым выпадку на самім экране, а ў другім — на экране кінескопа.

Тамаграфія правіць

Тамаграфія — гэта рэнтгеналагічная здымка «у разрэзе» (паслойная). Гэты метад выкарыстоўваецца пры даследаванні лёгкіх, печані, нырак, костак і суставаў.

Зноскі

  1. http://lektsii.net/3-66298.html
  2. http://ww.helpiks.org/8-19759.html(недаступная спасылка)
  3. Под ред.проф. Г.Е.Труфанова. Лучевая диагностика. — Издательская группа "ГЭОТАР-Медиа". — Москва, 2007. — С. 21-35. — 15 с.
  4. а б в Статья «Флюорография» в Большой советской энциклопедии

Сайты па тэме правіць

http://www.tiensmed.ru/news/fluorografiya1.html

http://zdravo.by/article/5501/vredna-li-flyuorografiya

http://x-raydoctor.ru/rentgen/grudnaja-kletka/otlichie-ot-flyuorografii.html

http://smilelink.narod.ru/referati/r_19.html

Электронны падручнік БДМУ па прамяневай дыягностыцы правіць

http://rep.bsmu.by/xmlui/bitstream/handle/BSMU/3819/Современные%20технологии%20лучевой%20диагностики.pdf?sequence=1&isAllowed=y(недаступная спасылка)