Рэферэндум аб незалежнасці Бугенвіля (2019)

Рэферэндум аб незалежнасці Бугенвіля
Вынікі
Так ці не Галасоў Працэнт
Так 176 928 98.31%
Не 3 043 1.69%
Сапраўдных галасоў 179 971 99.39%
Несапраўдных галасоў 1 096 0.61%
Усяго галасоў 181 067 100.00%


Рэферэндум аб незалежнасці Бугенвіля — рэферэндум, які, згодна з дамоўленасцямі паміж урадам Папуа — Новай Гвінеі і аўтаномным урадам Бугенвіля, прайшоў з 23 лістапада па 7 снежня 2019 года[1]. Першапачаткова рэферэндум быў прызначаны на 15 чэрвеня 2019 года, а потым на 17 кастрычніка 2019 года[2][3].

Пытанне на рэферэндуме гучала так: Ці згодныя вы з тым, каб Бугенвілю было прадастаўлена:

  • 1) Пашырэнне аўтаноміі;
  • 2) Незалежнасць.

Па даных мясцовага тэлеканала EMTV[4], рэферэндум адбыўся. Усяго апрацавана 181 067 бюлетэняў, за незалежнасць прагаласавала 176 928 чалавек (97,7 %), супраць — 3043 (2,3 %).

Перадгісторыя правіць

З 1884 года паўднёва-ўсходняя частка вострава Новая Гвінея (Папуа) знаходзілася пад панаваннем Брытанскай імперыі, якая ў пачатку XX стагоддзя перадала яе Аўстраліі. Паўночная частка Саламонавых астравоў, куды ўваходзіць Бугенвіль, з 1885 года падпарадкоўвалася Германіі. У 1906 годзе Вялікабрытанія перадала Аўстралійскаму Саюзу калонію Брытанская Новая Гвінея. Падчас Першай сусветнай вайны Аўстралія захапіла Германскую Новую Гвінею. У 1920 годзе аўстралійцы атрымалі мандат Лігі Нацый на кіраванне былымі нямецкімі тэрыторыямі.

Пасля Першай сусветнай вайны (за выключэннем кароткай японскай акупацыі падчас Другой сусветнай вайны) Аўстралія кіравала Бугенвілем, пакуль у 1973 годзе рэгіёну не было прадастаўлена самакіраванне, а ў 1975 годзе Папуа — Новая Гвінея стала незалежнай дзяржавай.

Народ Бугенвіля, прадстаўлены меланезійскімі плямёнамі, з даўніх часоў заяўляў аб сваіх этнічных і культурных адрозненнях з людзьмі, якія насяляюць Папуа — Новую Гвінею, якая знаходзіцца ад вострава на адлегласці прыкладна ў 900 кіламетраў, і гэтыя настроі сыходзяць углыб стагоддзяў[5]. Рух за незалежнасць паўстаў ў той час, калі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый разглядала пытанне аб фарміраванні Папуа — Новай Гвінеі, але праблема прыцягнула ўвагу ўсяго свету толькі ў 1988 годзе, калі пратэсты на рудніку каля горада Пангуна, на якім здабывалі золата і медзь, сталі паўсюднымі. Рушыла ўслед дзесяцігадовая грамадзянская вайна, якая панесла, па розных ацэнках, ад 15 000 да 20 000 жыццяў. Асновай канфлікту стала незадаволенасць жыхароў астравоў, звязаная з цяжкімі ўмовамі працы, экалагічнай шкодай, якую наносіла распрацоўка карысных выкапняў і тым. Яны таксама не атрымлівалі дастатковай выгады ад велізарнага рэсурсу — рудніка па здабычы медзі і золата, цана якога ацэньваецца ў 58 мільярдаў долараў. Руднік быў закансерваваны падчас баявых дзеянняў і застаецца закрытым да гэтага часу.

Пытанне аб грамадзянскай вайне на востраве разглядалася ў ААН, быў падрыхтаваны даклад па выніках даследавання пытання ў Папуа — Новай Гвінеі (на востраве Бугенвіль дакладчык не быў па прычыне паломкі верталёта)[6]. Супрацьстаянне скончылася ў 2001 годзе мірным пагадненнем паміж урадам і паўстанцамі пры пасярэдніцтве Аўстраліі і Новай Зеландыі. Яно ўключала пункт аб стварэнні адзінага нацыянальнага правінцыйнага заканадаўчага органа — аўтаномнага ўрада Бугенвіля і ўтрымлівала абяцанне правесці рэферэндум аб незалежнасці.

Ход рэферэндуму правіць

Рэферэндум быў арганізаваны незалежнай Камісіяй на чале з былым прэм’ер-міністрам Ірландыі Берці Ахернам. Пачынаючы з 23 лістапада, на працягу двух тыдняў грамадзяне Бугенвіля павінны былі аддаць свой голас альбо за большую аўтаномію, альбо за незалежнасць. Грамадзяне, якія пражывалі за мяжой, маглі адправіць бюлетэні па пошце. Пераважная большасць грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні на рэферэндуме, выказала жаданне жыць самастойна.

Працэс, у выніку якога Бугенвіль, магчыма, атрымае незалежнасць, можа цягнуцца гадамі. Рэферэндум аб незалежнасці не з’яўляецца абавязковым для выканання цэнтральнымі ўладамі ў Порт-Морсбі, сталіцы Папуа — Новай Гвінеі. Прадстаўнікі нацыянальных і рэгіянальных урадаў спачатку правядуць кансультацыі. Другім этапам можа стаць распрацоўка законапраекта, які заканадаўча замацоўвае аддзяленне Бугенвіля, і слуханні ў нацыянальным парламенце, дзе сфарміравана значная апазіцыя.

Прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі Джэймс Марапэ, які прыйшоў да ўлады ў маі 2019 года, больш згодалюбны, чым яго папярэднік Пітэр О’Ніл, які падтрымаў фінансаванне рэферэндуму, і ў той жа час даў зразумець, што ўрад пад яго кіраўніцтвам не ратыфікуе вынікі галасавання, якімі бы яны не былі. Марапэ заявіў у верасні, што хоча захаваць адзінства ў краіне. Ён таксама выказаўся аб тым, што гатовы разглядзець пытанне аб пашырэнні аўтаноміі Бугенвіля за кошт большай эканамічнай незалежнасці, у тым ліку, паўторнага адкрыцця рудніка Пангуна. Жыхары вострава, у сваю чаргу, скардзяцца на тое, што правінцыйнаму заканадаўчаму органу не хапае паўнамоцтваў і фінансавання для якога-небудзь рэальнага самакіравання, таму кампраміс з прадастаўленнем большай аўтаноміі, верагодна, наўрад ці задаволіць прыхільнікаў незалежнасці[7].

Жыхары вострава мяркуюць, асабліва ў больш ізаляваных рэгіёнах, што перамога на рэферэндуме за незалежнасць хутка прывядзе да фарміравання новай нацыі, і калі гэтага не здарыцца, то яны ў аднабаковым парадку зноў абвесцяць пра незалежнасць, як спрабавалі зрабіць гэта не адзін раз. Канчатковае рашэнне, прадастаўляць ці не незалежнасць павінны прыняць ўлады Папуа — Новай Гвінеі[8].

Ацэнкі правіць

На Захадзе асцерагаюцца, што вольны Бугенвіль можа апынуцца ў сферы ўплыву Кітая, таксама перамога паўстанцаў можа мець больш шырокія наступствы ў рэгіёне і ў свеце. Незалежнасць Бугенвіля можа падштурхнуць іншыя аддаленыя правінцыі Папуа — Новай Гвінеі да спробаў таксама заявіць аб незалежнасці, што прывядзе да нестабільнасці ў адной з найбуйнейшых эканомік паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Такія дзеянні могуць адпудзіць замежных інвестараў і прывесці да таго, што рэканструкцыя рудніка Пангуна, аднаго з найбуйнейшых у свеце рэсурсаў медзі, зацягнецца на нявызначаны тэрмін[9].

Зноскі

  1. https://www.lowyinstitute.org/the-interpreter/bougainville-nation-waiting
  2. Bougainville and Papua New Guinea set target date for independence referendum
  3. Independence vote delayed for Papua New Guinea's Bougainville (англ.). France 24 (1 сакавіка 2019). Праверана 2 сакавіка 2019.
  4. Referendum Results Out. EMTV (11 снежня 2019).
  5. Новая Гвинея: неолит не сгладил генетический ландшафт (руск.). Генофонд.рф. Праверана 20 снежня 2019.
  6. Экономический и социальный Совет ООН (руск.). ООН. Комиссия по правам человека. Праверана 20 снежня 2019.
  7. Bougainville Votes for Independence From Papua New Guinea (руск.). New York Times. Праверана 20 снежня 2019.
  8. Could Bougainville be the world's newest country? (руск.). euronews.com/. Праверана 20 снежня 2019.
  9. US and allies sideline China in PNG’s Bougainville by helping fund independence vote

Спасылкі правіць