Р (кірыліца)

літара кірылічнага алфавіта
Літара кірыліцы Р
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Р, р (назва: эр) — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (17-я ў балгарскім, 18-я ў беларускім і рускім, 20-я ў сербскім, 21-я ў македонскім і ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «гавары, скажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»).

Асноўныя звесткі правіць

У кірыліцы звычайна лічыцца 18-й па ліку і выглядае як  ; у глаголіцы па ліку 19-я, мае выгляд  .

У абедзвюх азбуках лікавае значэнне — 100.

Паходжанне кірылічнай літары — грэчаскае ро (Ρ, ρ), хоць, як адзначаў яшчэ І. В. Ягіч, «тлумачэнне гэтай літары даволі цяжкае, нягледзячы на ўяўную прастату малюнка».[1]

У стараславянскай мове Р магло быць і цвёрдым, і мяккім. Асобай літары для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р з’яўлялася складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гуку р старажытныя пісцы перадавалі спалучэннямі ръ, рь. Пры чытанні стараславянскіх тэкстаў варта разумець, што вышэйзгаданыя спалучэнні вымаўляюцца як адзіны складовай гук р толькі ў тым выпадку, калі ў беларускай мове ім адпавядаюць спалучэнні -ор-, -ер- : торг, верх. У адваротным выпадку спалучэння ръ, лъ, пазначаюць гук р і адпаведны рэдукаваны галосны.

У беларускай літаратурнай мове зычыны [р] заўсёды цвёрды і не маюе адпаведнага мяккага.

Ужыванне правіць

Малая літара р з’яўляецца скарачэннем для:

  • грашовай адзінкі «рубель» (з кропкай);
  • адзінкі вымярэння «рэнтген» (без кропкі);
  • слова «рака» (з кропкай).

Табліца кодаў правіць

Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы
код
16-рычны
код
Васьмярычны -
код
Двайковы код
Юнікод Вялікая 1056 0420 002040 00000100 00100000
Маленькая 1088 0440 002100 00000100 01000000
ISO 8859-5 Вялікая 192 C0 300 11000000
Маленькая 224 E0 340 11100000
KOI 8 Вялікая 242 F2 362 11110010
Маленькая 210 D2 322 11010010
Windows 1251 Вялікая 208 D0 320 11010000
Маленькая 240 F0 360 11110000

У HTML вялікую літару Р можна запісаць як Р ці Р, а маленькую р — як р ці р.

Зноскі

  1. Ягичъ И. В. «Глаголическое письмо» // «Энциклопедія славянской филологіи». Вып. 3. СПб., 1911; стр. 199

Літаратура правіць