Сабор Раства Найсвяцейшай Багародзіцы (Растоў-на-Доне)

Кафедральны сабор у імя Раства Найсвяцейшай Багародзіцыкафедральны сабор Растоўскай і Новачаркаскай епархіі, помнік архітэктуры. Знаходзіцца па адрасе: г. Растоў-на-Доне, вул. Станіслаўскага, 58.

Кафедральны сабор
Кафедральны сабор у імя Раства Найсвяцейшай Багародзіцы
руск.: Кафедральный собор во имя Рождества Пресвятой Богородицы
47°13′02″ пн. ш. 39°42′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Растоў-на-Доне
Канфесія праваслаўе
Епархія Растоўская і Новачаркаская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар К. А. Тон
Дата заснавання 1854
Будаўніцтва 18541860 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6100041000№ 6100041000
Сайт sobor.rostoveparhia.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

У канцы XVIII стагоддзя, пасля маштабнага перасялення ў Салдацкую слабаду навакольных салдатаў, мяшчан і купцоў, было вырашана пабудаваць у той жа слабадзе, каля цяперашняга Цэнтральнага рынку (у тыя часы кірмашу, а пасля Старога кірмашу) храм Раства Найсвяцейшай Багародзіцы. Храм быў закладзены 20 лютага 1781 года, а адкрыты 5 верасня 1781 года. І пачатак будавання, і гатовы храм асвячаў протаіерэй Іяан Андрэеў. Аднак, 27 снежня 1791 года ад удару маланкі храм згарэў.

Тагачасны гарадскі галава — купец М. П. Навумаў заступнічае перад мітрапалітам Гаўрыілам — кіраўніком Екацярынаслаўскай епархіі, якая курыравала ў той час тэрыторыю цяперашняга Растова, пра будаванне новай царквы. І ў 1795 годзе на тым жа месцы будуецца царква Раства Найсвяцейшай Багародзіцы, што мае статус купецкай. На яе тэрыторыі месціцца яшчэ адна, так званая цёплая царква Трох Свяціцеляў. У 1822 годзе ўказам Найсвяцейшага Сінода царква робіцца саборнай.

Гісторыя правіць

У звязку з хуткім узростам насельніцтва горада, у 1854 годзе быў найвысока зацверджаны праект новай каменнай царквы замест прыйшэлай у старасць каменнай з драўлянымі купаламі саборнай царквы.

Сабор быў пабудаваны ў перыяд з 1854 па 1860 год па тыпавым праекце архітэктара К. А. Тона і звонку падобен з іншымі храмамі, пабудаваным па яго праектах: храмам Хрыста Збавіцеля ў Маскве, незахаванымі да нашых дзён Увядзенскім храмам Сямёнаўскага палка ў Санкт-Пецярбургу і Святадухаўскім кафедральным саборам у Петразаводску. Непасрэдную «пасадку» храма на мясцовасці выканаў архітэктар А. С. Куцепаў.

Галоўным апекуном будавання з'яўляўся царкоўны стараста Канстанцін Міхайлаў-Няфёдаў. На сродкі патомнага ганаровага грамадзяніна Растова І. С. Панчанкі былі распісаны сцяны сабора, набыты абразы, выраблена дарагая царкоўная агароджа і ўсталяваны каштоўныя крыжы на купалы.

У 1937 годзе сабор быў зачынены, і на яго тэрыторыі размясціўся заапарк, а пасля складскія памяшканні. У 40-я гады XX стагоддзя былі разбураны верхнія ярусы званіцы.

Ізноў сабор адкрыты ў 1942 годзе, ва ўмовах акупацыі. У 1950 годзе ў саборы быў выраблены рамонт і адноўлены роспісы, у 1988 годзе праведзена рэканструкцыя ўнутранага ўбрання храма.

У 1999 годзе, да 250-годдзя горада Растова, адноўлена званіца ў яе выточным выглядзе.

Выгляд і ўнутраны выгляд храма правіць

Сабор Раства — пяцікупальны каменны храм, у плане мае форму крыжа, пабудаваны ў руска-візантыйскім стылі. Трох'ярусны іканастас ва ўсходняй частцы сабора выкананы ў выглядзе капліцы, каранаванай шатром і частачкай. На падворак сабора змесцаваны яшчэ малы трэбны храм у імя Іаана Прадцечы і хрысцільня Свяціцеля Мікалая; а таксама званіца і некалькі службовых будынкаў: епархіяльнае кіраванне, рэзідэнцыя валадара Растоўскай епархіі, канцылярыя і епархіяльныя аддзелы і камісіі; духоўна-асветны цэнтр у імя Свяціцеля Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, выдавецтва Растоўскай-на-Дону епархіі і друкарня, крамы царкоўнага начыння і духоўнай літаратуры.

Званіца правіць

У 1875 годзе з заходняга боку сабора была закладзена званіца. Яе праект быў выкананы вайсковым архітэктар-інжынерам А. А. Кампіонэ пры ўдзеле мастака-архітэктара Д. В. Лебедзева. Будаванне ўжыццяўлялася на сродкі купцоў П. Р. Максімава і З. Н. Коткіна, тытунёвага фабрыканта і мецэната В. І. Асмолава і ўжо сталага тады царкоўным старастам І. С. Панчанкам і было скончана ў 1887 годзе.

Званіца мае вышыню 75 м. У яе праекце былі скарыстаны элементы класіцызму і рэнесансу. Частачка купала сіняга колеру, упрыгожана пазалочанымі зоркамі. У верхнім ярусе былі ўсталяваны чатырох цыферблатныя гадзіны з чвартковым боем. У сярэдніх ярусах месцяцца звоны, першыя з якіх былі павешаны 15 кастрычніка 1887 года. Галоўны звон, адліты на сродкі І. С. Панчанкі ў Маскве на заводзе Н. Д. Фінляндскага, вагой 1032 пуда (16,5 т) быў павешаны 22 кастрычніка. Гэты звон быў упрыгожаны чатырма выявамі: Раства Найсвяцейшай Багародзіцы, вялікапакутніка Панцеляймона Лекара, Іверскага абраза Боскай Маці і Святога евангеліста Іяана Багаслова. Лічыцца, што звон са званіцы быў чутны за 40 вёрстаў.

Спасылкі правіць