Сабор Святога Якава (Шыбенік)

Сабор Святога Якава – каталіцкі сабор у горадзе Шыбенік у Харватыі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Славутасць
Сабор Святога Якава
Katedrala sv. Jakova
43°44′11″ пн. ш. 15°53′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Харватыя
Месцазнаходжанне Шыбенік
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Diocese of Šibenik[d]
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Giorgio da Sebenico[d]
Дата заснавання 1431 год
Статус Кафедральны сабор
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белакаменны сабор Св. Якава ў Шыбеніку дэманструе цесную сувязь, якая існавала ў 15-16 стст. у вобласці манументальнага мастацтва паміж Паўночнай Італіяй, Далмацыяй і Тасканай. 3 архітэктары, якія па чарзе ўдзельнічалі ў будаўніцтве сабора – Франчэска дзі Джакома, Юрай Далмацінец і Нікола Фларэнцінец, узвялі будынак цалкам з каменя з прымяненнем унікальнай тэхналогіі пры збудаванні яго зводаў і купала. Сабор упрыгожвае выдатны фрыз з 74 скульптурнымі выявамі твараў мужчын, жанчын і дзяцей.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 963
рус.англ.фр.

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.