Саваа Като (нар. 11 кастрычніка 1946, прэфектура Ніігата) — японскі гімнаст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, самы тытулаваны гімнаст-мужчына і самы тытулаваны азіяцкі спартсмен у гісторыі Алімпійскіх гульняў.

Саваа Като
яп.: 加藤澤男
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1946(1946-10-11)[1] (77 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,63 м
Вага 59 кг[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэбютаваў на Алімпійскіх гульнях у 1968 года ў Мехіка і адразу заваяваў 3 залатыя медалі — у складзе зборнай Японіі ў камандным першынстве, у абсалютным першынстве і ў вольных практыкаваннях. Акрамя таго, Като быў трэцім у практыкаваннях на кольцах.

Праз 4 гады на Алімпіядзе ў Мюнхене Като зноў выйграў 3 залатыя медалі — у камандным і абсалютным першынствах і ў практыкаваннях на брусах. 2 сярэбраныя ўзнагароды Като выйграў у практыкаваннях на кані і перакладзіне.

У 1976 годзе на Алімпіядзе ў Манрэалі 29-гадовы Като трэці раз запар выйграў золата ў камандным першынстве ў складзе бліскучай японскай зборнай (японцы выйгралі каманднае мужчынскае алімпійскае першынство 5 разоў запар), а таксама другі раз запар перамог у спаборніцтвах на брусах. У асабістым першынстве Като не ўдалося выйграць на трэцяй Алімпіядзе запар, ён саступіў савецкаму гімнасту Мікалаю Андрыянаву.

У 1970 і 1974 годзе Като станавіўся чэмпіёнам свету ў камандным першынстве.

У 2001 годзе быў абраны ў Міжнародную залу славы спартыўнай гімнастыкі.

У цяперашні час — прафесар Універсітэта Цукуба.

Зноскі

  1. Kato Sawao // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olympedia — 2006.