Сава Цімафеевіч Марозаў

Сава Цімафеевіч Марозаў (3 (15) лютага 1862, Зуева, Багародскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 13 (26) мая 1905, Каны, Францыя) — рускі прадпрымальнік і мецэнат.

Сава Цімафеевіч Марозаў
Род дзейнасці купец, прадпрымальнік, мецэнат, мануфактур-саветнік
Дата нараджэння 15 лютага 1862(1862-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1905(1905-05-26) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Цімафей Савіч Марозаў[d]
Маці Марыя Фёдараўна Марозава[d]
Жонка Зінаіда Рыгораўна Марозава[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сава Марозаў паходзіў са стараверскай купецкай сям'і, быў спадкаемным ганаровым грамадзянінам Масквы.

Скончыў 4-ю маскоўскую гімназію ля Пакроўскіх варот (1881).

У 1881 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага імператарскага ўніверсітэта, які скончыў у 1887 годзе з дыпломам хіміка. У гэтыя гады напісаў значную працу — даследаванне аб фарбавальніках, а пазней меў стасункі з Мендзялеевым.

у 1885—1887 гадах вывучаў хімію ў Кембрыджскім універсітэце (Вялікабрытанія), адначасова знаёміўся з арганізацыяй тэкстыльнага справы на англійскіх фабрыках (у Манчэстэры).

Смерць правіць

Праз некалькі дзён у суправаджэнні жонкі і доктара Селіванаўскага Сава Марозаў выехаў у Берлін, а затым у Каны. Тут 13 (26) мая 1905 г. ён быў знойдзены ў гасцінічным нумары мёртвым, з прастрэленымі грудзьмі.

Паводле афіцыйнай версіі Марозаў пакончыў з сабой.

У дзень сваёй гібелі пасля другога сняданку Марозаў сказаў жонцы: «Спякотна, адпачну да абеду» — і пайшоў да сябе. Зінаіда Рыгораўна засталася размаўляць з доктарам, а затым, радасная паднялася да сябе і прысела да люстэрка, каб прывесці сябе ў парадак. І ў гэты момант пачула стрэл.