Сажры багацеяў!

палітычны лозунг

Сажры багацеяў!, тое ж сама З’еш багацеяў! (англ.: Eat the rich!) — гэта палітычны лозунг, які на працягу многіх гадоў выкарыстоўваецца разнастайнымі групамі людзей супроць уладальнікаў капіталу і блізкіх да ўладальнікаў капіталу колаў і абазначае ці то заклік да пераразмеркавання багацця сярод тых, у каго багацця няшмат, ці то заклік да адкрытага гвалту супраць капіталістычнай сістэмы і эканамічнай няроўнасці, ці то як узгадняльны эмацыянальны воклік на падзеі, у выніку якіх уладальнікі капіталу губляюць свае актывы.

Лозунг гэты пачаў ужывацца ці не раней як у кастрычніку 1793 года, калі, па звестках Цьера, прэзідэнт Парыжскай камуны, П’ер Гаспар Шамет, падчас выступу, сказаў:

" фр.: Rousseau était peuple aussi, et il disait: Quand le peuple n'aura plus rien à manger, il mangera le riche[1] "
" Русо, што быў адным з нас, мовіў: Калі ў людзей не застанецца чаго з’есці, яны з’ядуць багацеяў! "

У цяперашні час лозунг часцяком выкарыстоўваецца ў Сеціве, асабліва ў дачыненні да падзей, звязаных з так званым познім капіталізмам.[2]

Зноскі