Саколкаўскі раён

Саколкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Саколка.

Саколкаўскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Беластоцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Саколка
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 верасня 1944
Саколкаўскі раён на карце

Гісторыя правіць

Саколкаўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР.

Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.