Саламанкскі ўніверсітэт

Саламанкскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Salamanca) — самы старажытны ўніверсітэт Іспаніі, які разам з Балонскім, Оксфардскім і Сарбонай уваходзіць у чацвёрку найстарэйшых універстітэтаў Еўропы. Размешчаны ў горадзе Саламанка, аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон. Гэта першая еўрапейская ўстанова, якая атрымала статус "універсітэта". Гэтага статусу ўніверсітэт удастоіў кароль Альфонса X у 1254 годзе, і праз год яго прызнаў Папа Рымскі Аляксандр IV.

Саламанкскі ўніверсітэт
Universidad de Salamanca
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Universidad de Salamanca
Міжнародная назва лац.: Universitas Studii Salamanticensis
Дэвіз лац.: Quod natura non dat, Salmantica non praestat, (Што не дае прырода, Саламанка не папаўняе)
Заснаваны 1218
Тып публічны
Студэнты 30.446[1]
Размяшчэнне Саламанка, Іспанія Іспанія
Узнагароды
прэмія прынцэсы Астурыйскай за міжнароднае супрацоўніцтва
Honorary Member of the Military Order of Saint James of the Sword
Сайт www.usal.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Як і ўсе найстаражытныя ўніверсітэты, Саламанкскі спачатку быў утвораны ў якасці школы пры саборы. Існаванне школы згадваецца ў 1130 годзе, калі яе кіраўнік прысутнічаў на з'ездзе ў Карыёне. У 1218 кароль Альфонса X за якасць адукацыі прысвоіў установе ступень "Studium Generale" ці "ўсеагульнай школы", якая па сутнасці была першапачатковай назвай універсітэтаў. Гэты тытул паказваў на разнастайнасць адукацыйнай праграмы, на вартасць дыпломаў і на тое, што школа была публічнай. У гэты час у школе функцыянавалі кафедры кананічнага і грамадзянскага права, медыцыны, логікі, граматыкі і музыкі. Кароль імкнуўся да таго, каб яго падданыя вучыліся тут, а не ў кастыльскай адукацыйнай установе у Паленсіі, якая была ўдастоены тытула каралём Альфонса VIII у 1208 годзе. У гады праўлення Альфонса X установа ператварылася з «усеагульнай школы» ва «ўніверсітэт». Універсітэт Саламанкі стаў першай еўрапейскай адукацыйнай установай з уласнай публічнай бібліятэкай. У 1255 годзе Папа Рымскі Аляксандр IV прызнаў універсітэцкі статус Саламанкі, а таксама удастоіў установу правам уласнай пячаткі, а яго выпускнікоў — правам паўсюднага выкладання.

Зноскі

  1. University of Salamanca. Estudiantes (ісп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2009. Праверана 15 верасня 2008.

Літаратура правіць