Са́мній, састарэлае — Самніум (лац.: Samnium, грэч. Σαυνιτῶν, оскская: Safinim) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі, населеная пераважна групай італійскіх плямёнаў самнітаў (гірпіны, пентрыі, карацэны).

Карта Луканіі з гарадамі і памежнымі абласцямі

Тэрыторыя Самнія знаходзілася паміж Апуліяй, Луканіяй, Кампаніяй, Лацыем, Піцэнам і абласцямі марсаў і іншых невялікіх народаў. Найбуйнейшымі гарадамі Самнія былі Эзернія, Бавіян і Беневент.

Самній быў слабаразвітай вобласцю з гарыстым рэльефам і невялікай колькасцю ўрадлівых зямель. У сувязі з гэтым асновай эканомікі Самнія была жывёлагадоўля.

На тэрыторыі Самнія праходзілі буйныя бітвы Самніцкіх войн і Саюзніцкай вайны. Падчас грамадзянскай вайны 83—82 да н.э. самніты аказвалі ўпартае супраціўленне Суле, і за гэта Сула раздаў шматлікім са сваіх ветэранаў зямлі ў Самніі, папярэдне адабраўшы іх у самнітаў[1].

Зноскі