Сампсоніеўскі сабор

Сампсоніеўскі сабор — праваслаўны сабор у Санкт-Пецярбургу, які знаходзіцца па адрасе Вялікі Сампсоніеўскі праспект, д. 41. Пабудаваны ў 1728—1740 гадах (аўтар невядомы) на месцы драўлянай царквы ў памяць перамогі пад Палтавай, атрыманай 27 чэрвеня 1709 года (у дзень святога Сампсонія). Кампазіцыя сабора ўласцівая старажытнарускаму дойлідству: да памяшкання царквы, перакрытаму зводам і завершаны на высокім гранёным барабане (4 малыя барабаны пабудаваны ў 1761 годзе), з заходняга боку прымыкаюць трапезная і шматярусная штаровая званіца, завершаная цыбулінкай, на бакавых фасадах адкрытыя галерэі. У інтэр’еры 5-ярусны разны драўляны іканастас.

Славутасць
Сампсоніеўскі сабор
59°58′06″ пн. ш. 30°20′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Канфесія РПЦ
Епархія Санкт-Пецярбургская і Ладажская епархія[d]
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар П’етра Антоніа Трэзіні[d]
Дата заснавання 1740
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810200000№ 7810200000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1