Самуіл Гарацыевіч Лазінскі

Самуіл Гарацыевіч Лазінскі (26 жніўня 1874, Бабруйск, Мінская губерня — 26 чэрвеня 1945) — расійскі і савецкі гісторык, сурэдактар Яўрэйскай энцыклапедыі (1907—1913).

Самуіл Гарацыевіч Лазінскі
Дата нараджэння 26 жніўня 1874(1874-08-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1945(1945-06-26)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гістарыяграфія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як сурэдактар Яўрэйскай энцыклапедыі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і гаспадара карчмы. Скончыў гімназію ў Слуцку, вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, таксама вучыўся ў Парыжскім і Берлінскім універсітэтах. Здаў экзамен па гісторыка-філалагічным факультэту пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Працаваў на пасадзе прафесара Інстытута пазашкольнай адукацыі (1921—1926); у ЛГПІ імя А. І. Герцэна ў пасадзе прафесара кафедры ўсеагульнай гісторыі (1921—1945).

Друкаваўся ў выданні «Вестник знания» і іншых выданнях. Аўтар кніг па гісторыі Сярэднявечча[2].

Брат — Лазінскі Майсей (Мойша-Хаім) Гарацыевіч (1873—1903) — дзеяч рэвалюцыйнага руху.

Зноскі

  1. а б в Сотрудники Российской национальной библиотеки
  2. Лазінскі, Самуіл Горациевич Архівавана 16 жніўня 2016. // Атэістычны слоўнік/ Пад рэд. М. П. Новікава — М.: Политиздат, 1985. — С. 241.

Літаратура правіць

  • Яўрэйская энцыклапедыя, т. 10.

Спасылкі правіць