Сандэрленд

горад у Англіі, Вялікабрытанія

Са́ндэрленд (англ.: Sunderland; англійскае вымаўленне: Слухацьi/ˈsʌndərlənd/) — горад у англійскім графстве Тайн-энд-Уір, цэнтр адміністрацыйнага раёна Сіці-оф-Сандэрленд. Насельніцтва — 174 286 чалавек (2011).

Горад
Сандэрленд
Sunderland
Краіна
Графства
Каардынаты
Плошча
  • 111,84 км²
Вышыня цэнтра
60 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
174 286 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Тэлефонны код
0191
Паштовы індэкс
SR(1-6)
Паштовыя індэксы
SR1, SR2, SR3, SR4, SR5, SR6
Афіцыйны сайт
sunderland.gov.uk (англ.)
Сандэрленд на карце Вялікабрытаніі
Сандэрленд (Вялікабрытанія)
Сандэрленд

Гісторыя правіць

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Сандэрленда вядомыя яшчэ з Новакаменнага стагоддзя і часоў Старажытнага Рыма. У 674 годзе быў заснаваны манастыр Вермаўз энд Джэрау  (англ.), што паклала пачатак гісторыі горада.[1] У канцы VIII стагоддзя, раён быў захоплены вікінгамі і да сярэдзіны IX стагоддзя манастыр быў закінуты. У пачатку XII стагоддзя на месцы Сандэрленда знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. З сярэдзіны XIV стагоддзя пачало развівацца суднабудаванне,[2] а з 1589 года стала перапрацоўвацца харчовая соль. У наш час Сандэрленд — буйны порт, у горадзе размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудавання, дрэваапрацоўкі, швейнай прамысловасці, вытворчасці паперы, радыётэхнікі, шкла.[3] Каля горада вядзецца здабыча каменнага вуглю, які вывозіцца праз порт.

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывае 177739 жыхароў, гэта 26-й па колькасці насельніцтва населены пункт у Англіі. 98,1 % якія пражываюць адносяцца да белай расы. 81,5 % адносяць сябе да хрысціян, 9,6 % — нерэлігійныя, астатнія адносяцца да іншых канфесій ці не назвалі сваё веравызнанне.[4]

Геаграфія і клімат правіць

Сандэрленд размешчаны на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў вусці ракі Уір, клімат у горадзе вільготны, ветраны і туманны.

Спорт правіць

Найбольш распаўсюджаны від спорту ў горадзе — футбол. Прафесійны клуб «Сандэрленд» выступае ў Англійскай футбольнай лізе 1, трэцім па значнасці дывізіёне ў сістэме футбольных ліг Англіі. Клуб быў чэмпіёнам Англіі па футболе 6 разоў (апошні раз — у сезоне 1935/36). Стадыён «Сандэрленда» Стэдыум оф Лайт умяшчае каля 49 тысяч гледачоў. Таксама ў горадзе маецца і клуб па жаночым футболе.

У горадзе прысутнічаюць аматарскія клубы па рэгбі і крыкеце.

У 1966 годзе на стадыёне «Рокер Парк» у Сандэрлендзе праходзілі матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх, у прыватнасці, брала ўдзел зборная СССР.

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя выхадцы і жыхары правіць

  • Лорэн Лаверн (нар.1978)[5][6] — амерыканская журналістка.
  • Кларксан Фрэдэрык Стэнфілд (1793—1867) —— англійскі мастак.
  • Джэймс Хэрыят (3 кастрычніка 1916 — 23 лютага 1995, Цёрск (Thirsk), Паўночны Ёркшыр) англійскі пісьменнік, ветэрынар і лётчык, аўтар кніг пра жывёл і пра людзей. Сапраўднае імя — Джэймс Альфрэд (Альфаў) Уайт.
  • Джордан Хендэрсан (нар. 17 чэрвеня 1990 года) — англійскі футбаліст, паўабаронца, капітан клуба «Ліверпул», ігрок зборнай Англіі.

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

  • Макем, дыялект англійскай мовы ў Сандэрлендзе і Дарэме

Зноскі

  1. Сандерленд // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
  2. Sunderland Ship Building Архівавана 14 жніўня 2007.
  3. Сандерленд (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Sunderland 2001 Census Statistics Архівавана 11 ліпеня 2007 года.
  5. Philby, Charlotte (29 November 2008). "My Secret Life: Lauren Laverne". The Independent. London. Праверана 11 March 2011.
  6. Joanna Moorhead (29 December 2012). "Lauren Laverne: My family values | Life and style". The Guardian. London. Праверана 15 July 2013.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • sunderland.gov.uk (англ.) — афіцыйны сайт муніцыпалітэта Сандэрленда