Санталавае дрэва

Санта́лавае дрэ́ва, сантал, сандалавае дрэва, белае, індыйскае[3] (Santalum album) — кветкавая расліна роду Сантал (Santalum) сямейства Санталавыя (Santalaceae).

Санталавае дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Santalum album L., Sp. Pl. 1: 349 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  195930
NCBI  35974
EOL  405012
IPNI  780592-1
TPL  kew-2581919

Апісанне правіць

Дрэва вышынёй каля 10 м, вечназялёнае, з густой кронай. Належыць да раслін-паўпаразітаў. Лісце супраціўнае. Кветкі зеленаватыя, чырвоныя, часам жоўтыя. Плод — касцянка.

Драўніна цвёрдая, з жаўтавата-карычневым ядром і белай абалонай, пахучая, мае ў сабе эфірны алей (3—6 %).

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Індыі, на паўвостраве Малака і астравах Малайскага архіпелага. Здаўна культывуецца ў Індыі, Кітаі і інш.

Драўніна прыгожая, пахучая, цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на мастацкія вырабы, курыльныя палачкі для рэлігійных цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.

Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» называюць дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 2002.

Літаратура правіць