Сан-Джавані ін Фонтэ

Сан Джавані ін Фонтэ (італ.: Chiesa di San Giovanni in Fonte — царква Яна Хрысціцеля ў купелі) — царква ў горадзе Верона (Італія). Пабудавана ў 1123 годзе ў якасці баптыстэрыя пры кафедральным саборы горада.

Славутасць
Сан-Джавані ін Фонтэ
45°26′51″ пн. ш. 10°59′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Веронская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання 1120
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хрышчальная купель

Царква мае тры нефы, цэнтральны завяршаецца апсідай, якая выходзіць у двор Біскупскага палаца. Нефы падзелены калонамі, увянчанымі капітэлямі ад больш ранняй пабудовы. Сцены царквы ўпрыгожваюць фрэскі і маляўнічыя палотны XIIIXV стагоддзяў працы Паола Фарынаці, Джавані Карота і Фальканета.

У цэнтральным нефе ўстаноўлена купель канца XII стагоддзя, выразаная з суцэльнага кавалка веронскага мармуру. Купель мае васьмігранную форму, кожная грань упрыгожана рэльефам на евангельскія сюжэты: ад Дабравешчання да Хрышчэння. Стварэнне рэльефаў прыпісваюць Брылота, аўтару акна-ружы «Кола фартуны» у базіліцы Сан Зено.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рэнца К’ярэлі. Верона. — Фларэнцыя: Bonechi Edizioni, 2006. — С. 53. — ISBN 88-7204-523-1.