Сан-Луіс (Мараньян)

Сан-Луіс (парт.: São Luís) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Мараньян. Складовая частка мезарэгіёна Поўнач штата Мараньян. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Гранды-Сан-Луіс. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Гарадская агламерацыя Сан-Луіс. Насельніцтва складае 957515 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 827,141 км². Шчыльнасць насельніцтва — 1.157,6 чал./км².

Муніцыпалітэт
Сан-Луіс
парт.: São Luís
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Штат
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Плошча
827,141 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Тып клімату
трапічны
Насельніцтва
957515 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1157,6 чал./км²
Этнахаронім
ludovicense, são-luisense
Часавы пояс
Тэлефонны код
98
Паштовы індэкс
65000-000
Афіцыйны сайт
Сан-Луіс на карце Бразіліі
Сан-Луіс (Мараньян) (Бразілія)
Сан-Луіс (Мараньян)
Сан-Луіс (Мараньян) (Бразілія)
Сан-Луіс (Мараньян)

Горад належаў французам, галандцам і партугальцам. Ён пачаў будавацца ў XVII стагоддзі і хутка развіваўся дзякуючы плантацыям цукровага трыснягу і бавоўны.

У сувязі з падзеннем попыту на дадзеныя культуры ў XIX—XX стст. горад захаваў свой гістарычны цэнтр у першапачатковым выглядзе. Жыццё быццам спынілася паміж XVIII і XIX ст.: у цэнтры няма аўтамабільнага руху, палацы ў стылі французскага ракако змяняюцца традыцыйнымі бразільскімі дамамі, упрыгожанымі блакітнай керамічнай кафляй. Неакласічны Ільвіны палац быў пабудаваны па ўказе заснавальніка горада — француза Даніэля дэ ла Туша ў 1776 г. Цікавым з’яўляецца таксама будынак тэатра, сваёй архітэктурай ён нагадвае класічныя італьянскія оперы XVIII стагоддзя. У горадзе захаваўся апошні ў Бразіліі слуп ганьбы.

Сан-Луіс захаваў чароўнасць каланіяльнага горада іберыйскага тыпу. Яго гістарычны цэнтр з’яўляецца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 821
рус.англ.фр.