Сан-Мігель-дэ-Тукуман

горад у правінцыі Тукуман, Аргенціна

Сан-Мігель-дэ-Тукуман (ісп.: San Miguel de Tucumán), звычайна скарачаецца да Тукуман (ісп.: Tucumán) — сталіца правінцыі Тукуман і найбольшы горад паўночнай Аргенціны з насельніцтвам 526 тысяч жыхароў (2001) і насельніцтвам агламерацыі 806000, што робіць яе пятай па насельніцтву ў краіне.

Горад
Сан-Мігель-дэ-Тукуман
ісп.: San Miguel de Tucumán
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Унутраны падзел
29 раёнаў
Заснаваны
Плошча
91 км²
Вышыня цэнтра
431 м
Насельніцтва
527 607 чалавек (2001)
Шчыльнасць
5799 чал./км²
Агламерацыя
736 018 (перапіс 2001) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+54-381
Паштовыя індэксы
T4000 - T4003
Аўтамабільны код
T
Афіцыйны сайт
Сан-Мігель-дэ-Тукуман на карце Аргенціны
Аргенціна
Сан-Мігель-дэ-Тукуман
Тукуман
Сан-Мігель-дэ-Тукуман

Горад пад назвай Іватын (ісп. Ibatín) быў заснаваны ў 1565 г. і быў перамешчаны на сучаснае месца ў 1685 годзе. Заступніцай Тукумана была названая Дзева Ла Мерсед. 24 верасня 1812 каля горада Тукуман адбылася бітва, перамога ў якой войскаў Мануэля Бельграна стала вырашальнай у барацьбе за незалежнасць Аргенціны. У той жа дзень у мясцовай царкве Дзева Марыя Ла Мерсед была названая заступніцай аргенцінскага войскі.

9 жніўня 1816 у Тукумане сабраўся Кангрэс, які абвясціў Дэкларацыю незалежнасці Аргенціны ад Іспаніі і іншых краін. З гэтай даты пачынаецца адлік існавання сучаснай Аргенціны. У 1870 г. у Тукуман была праведзена чыгунка.

Клімат правіць

Клімат горада субтрапічны. Зімы цёплыя. Снежныя ападкі рэдкія — за ўсю гісторыю краіны ад заснавання горада снег выпадаў толькі тры разу: 1920 г., 9 ліпеня 2007 г. і ў ліпені 2010 г. Лета гарачае, але з-за вышыні (горад знаходзіцца ля падножжа Пампінскай сьеры), ракі Рыа-Дульсэ і частых вятроў з Патагоніі тэмпературы даволі ўмераныя. Вясна і восень цёплыя з сярэдняй тэмпературай 25 °C і пераважнымі вятрамі з поўдня.

Найбольшая колькасць дажджоў бывае ўлетку. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 800—1000 мм. Абсалютны максімум тэмператур за перыяд назірання з 1961—1990 гг. 42,1 °C, абсалютны мінімум — 3 °C

Клімат Сан-Мігель-дэ-Тукуман
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 31,3 30,2 27,7 24,4 21,2 18,2 19,1 22,5 24,5 29,0 29,6 30,6 25,7
Сярэдняя тэмпература, °C 25,3 24,2 22,2 19,1 15,5 12,2 12,1 14,7 17,1 21,6 23,2 24,9 19,3
Сярэдні мінімум, °C 20,2 19,2 18,0 15,1 11,0 7,6 6,8 8,6 10,6 15,1 17,5 19,4 14,1
Норма ападкаў, мм 196,2 158,1 161,0 67,2 14,7 14,0 11,4 12,4 13,3 47,8 69,8 200,4 966,3
Крыніца: [1]

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць