Сан-Паола-фуоры-ле-Мура

Базіліка Святога Паўла за мурамі (італ.: Basilica di San Paolo fuori le Mura; Сан-Паала-фуоры-ле-Мура) — адна з чатырох вялікіх, або папскіх, базілік Рыма (разам з саборам св. Пятра, саборам св. Іаана Латэранскага і базілікай Санта-Марыя-Маджорэ). У адрозненне ад усіх астатніх размешчана за Аўрэліянавымі сценамі, у паўднёвай частцы Вечнага горада. У 1980 г. ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны.

Славутасць
Сан-Паола-фуоры-ле-Мура
італ.: Basilica di San Paolo fuori le mura
41°51′31″ пн. ш. 12°28′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Рымская дыяцэзія[d] і Territorial Abbey of Saint Paul Outside the Walls[d]
Архітэктурны стыль раннехрысціянская архітэктура[d]
Архітэктар Луіджы Палеці[d]
Сайт vatican.va/various/basil…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Закладзена імператарам Канстанцінам на месцы меркаванага пахавання св. Паўла (у 2006 г. археолагі абвясцілі, што знайшлі яго саркафаг пад храмам). У 386 г. Феадосій I палічыў тую царкву невялікай і пачаў будаўніцтва вялікага храма. Будаўніцтва скончылася у часы Папы Льва I. Паэт Прудэнцый апеў яе прыгажосць для імператара Ганорыя.

Папа Рыгор Вялікі заняўся разнастайнымі паляпшэннямі храмавай архітэктуры; пры ім побач з саборам ўжо дзейнічалі два манастыры, мужчынскі і жаночы. У IX стагоддзі ўсю акругу разрабавалі сарацыны, што прымусіла Папу Яна VIII умацаваць рэлігійны комплекс, які быў вылучаны ў асобны горад пад назвай Джаваніполі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Annuario Pontificio per l’anno 1974, Vatikanstadt 1974

Спасылкі правіць