Сао (спадарожнік)

Сао (стар.-грэч.: Σαώ) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун з прамым арбітальным абарачэннем. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун XI.

Гісторыя адкрыцця правіць

Сао была адкрыта Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам, Томі Гравам, Уэслі Фрэйзерам, Дэнам Мілісаўлевічам па здымках, зробленых у жніўні 2002 года з дапамогай 4-м тэлескопа «Бланка» абсерваторыі Сера-Талала. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2002 N 2. Уласнае назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.

Характарыстыкі правіць

Спадарожнік знаходзіцца ў так званым рэзанансе Кадзая, гэта значыць нахіл і эксцэнтрысітэт звязаны (пры памяншэнні нахілу арбіты павялічваецца эксцэнтрысітэт, і наадварот).