Сапаніны

гліказіды

Сапані́ны[1] — безазоцістыя гліказіды расліннага паходжання з павярхоўна-актыўнымі ўласцівасцямі.

Аморфныя бясколерныя або жаўтаватыя рэчывы. Утрымліваюць аглікон (сапагенін) і вугляводную частку. Добра раствараюцца ў вадзе. Растворы сапанінаў пры ўзбоўтванні ўтвараюць густую ўстойлівую пену. Назва паходзіць ад лацінскага sapo (родны склон: saponis) — мыла. Шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, сустракаюцца ў розных частках раслін — лісці, сцёблах, каранях, кветках, пладах. Таксама знойдзены ў тканках ігласкурых.

Сапаніны выкарыстоўваюць ў складзе лекавых сродкаў расліннага паходжання і вытворчасці стэроідных гармонаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць