Сапатысцкая армія нацыянальнага вызвалення

леварадыкальны рух штата Ч’япас, Мексіка

Сапатысцкая Армія Нацыянальнага Вызвалення, САНВ (ісп.: Ejército Zapatista de Liberación Nacional) — леварадыкальны рух у самым паўднёвым мексіканскім штаце Ч’япас. Назва ўзыходзіць да імя генерала Эміліяна Сапаты — героя Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1920 гадоў. Амаль ва ўсіх вёсках САНВ ёсць выявы Сапаты, Чэ Гевары і субкаманданте Маркаса.

Сапатысцкага Войска Нацыянальнага Вызвалення
ісп.: Ejército Zapatista de Liberación Nacional
Выява лагатыпа
Сцяг СВНВ
Ідэалогія
Дэвіз «Дэмакратыя! Свабода! Справядлівасць!»
Лідары Субкамандантэ Маркас,
Субкамандантэ Эліса,
Камандантэ Рамона †,
Камандантэ Гэрман.
Актыўная ў Мексіка Ч’япас
Сфарміравана 1983
Праціўнікі Урад Мексікі
Колькасць членаў 3 000 — 10 000
Сайт [ezln.org.mx

Гісторыя і дзейнасць правіць

Студзень 1994 — на поўдні Мексікі пачалося паўстанне, у якім прынялі ўдзел да 4 тыс. сапатыстаў і невялікая колькасць індзейцаў. Мяцеж, які доўжыўся 12 дзён, скончыўся падпісаннем хісткага перамір’я.[1][2]

Кастрычнік 1995 — у Мехіка ўрадавымі сіламі быў арыштаваны адзін з кіраўнікоў САНВ, Fernando Yáñez Muñoz («Comandante German»).[3]

1996 — пасля арэштаў яшчэ некалькіх прыхільнікаў САНВ групоўка пераходзя ад узброенай барацьбы да агітацыі сваіх ідэй сярод жыхароў Ч’япаса і суседніх штатаў.

Снежань 2002 — САНВ ініцыявала блакаду дарог на ранча «Эсмеральда», уладальнікамі якога з’яўляліся грамадзяне ЗША. Акцыя была накіраванына супраць амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне.[4]

28 чэрвеня 2005 — сапатысты прадставілі Шостую Дэкларацыю Лакандонскіх джунгляў, абвясціўшы Мексіцы і свету свае асновы і светапогляд. Дэкларацыя заяўляе аб падтрымцы карэнных народаў.[5]

Студзень 2006 — быў праведзены марш сапатыстаў ва ўсіх 32 рэгіёнах краіны. Акцыя праводзіцца ў межах «Іншай кампаніі».

Кастрычнік 2007 — Субкамандантэ Маркас, лідар САНВ, праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Сапатысты заявілі, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі».[6]

Ліпень 2012 — Энрыкэ Пенья Н’ета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч’япас супраць новай улады.[7]

Ідэалогія правіць

Ідэалогія сапатысцкага руху аб’ядноўвае традыцыйныя вераванні майя з сацыялізмам, анархізмам і марксізмам[8]. У неасапатызму відаць гістарычны ўплыў мексіканскіх анархістаў і розных лацінаамерыканскіх сацыялістаў. У канцы XX стагоддзя субкамандантэ Маркас унёс марксісцкі элемент у рух[9].

Зноскі

  1. Мексика // «Зарубежное военное обозрение», № 12, 1995 (первая страница обложки)
  2. «Federal authorities have mostly ignored the Zapatistas since January 1994, when the Mexican army drove the poorly armed rebels from several towns back into the jungles of Chiapas in 12 days of fighting that claimed 145 lives.»
    Richard Boudreaux. Zapatistas move toward own government. The Indian rebel group celebrates swearing-in of five overseer boards in southern Mexico. // «Los Angeles Times» от 11 августа 2003
  3. Key Zapatista leader arrested, Mexico says // «Los Angeles Times» ад 24 кастрычніка 1995
  4. Zapatistas seize a tourist ranch // «Los Angeles Times»
  5. http://scepsis.net/library/id_577.html
  6. Norrell, Brenda. «Zapatistas Select Yaqui to Host Intercontinental Summit in MexicoNarco News
  7. http://fb.ru/article/302080/prezident-meksiki-enrike-penya-neto
  8. Morgan Rodgers Gibson (2009) 'The Role of Anarchism in Contemporary Anti-Systemic Social Movements', Website of Abahlali Mjondolo, December, 2009. Abahlali.org. Праверана 30 красавіка 2018.
  9. «The Zapatista’s Return: A Masked Marxist on the Stump»

Спасылкі правіць