Сапоцкін

гарадскі пасёлак у Беларусі

Сапоцкін[4] — гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, каля Аўгустоўскага канала. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якім злучаны аўтамабільнай дарогай. Насельніцтва 983 чал. (2017)[5].

Гарадскі пасёлак
Сапоцкін
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 3,73612 км²[1]
Вышыня цэнтра
148 м[2]
Насельніцтва
  • 943 чал. (1 студзеня 2023)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231733
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220863904
Сапоцкін на карце Беларусі ±
Сапоцкін (Беларусь)
Сапоцкін
Сапоцкін (Гродзенская вобласць)
Сапоцкін

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У 1514 годзе кароль Жыгімонт Стары падараваў мясцовасць Свяцк пану Шымку Сапоцьку. У 1560 годзе ён заснаваў мястэчка, якому даў назву Сапоцкін. Як мястэчка Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 годп мястэчка занялі шведскія войскі пад камандай Карла XII.

У 1786 годзе Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 годзе мястэчка ўвайшло ў Гродзенскае ваяводства. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

 
Лямус, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 годзе мястэчка далучылі да Царства Польскага Расійскай імперыі (спачатку ў Аўгустоўскай губерні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні).

Станам на 1827 год у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 годзе колькасць будынкаў узрасла да 160, з іх 3 мураваныя. На 1900 год тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.

Найноўшы час правіць

З 1915 года да 1918 года акупаваны германскімі войскамі. Па заканчэнні польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 294 дамы.

У 1939 годзе Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёна Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 18 ліпеня 1944 года Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959 годзе Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гродзенскага раёна. У 1978 годзе ўтварыўся Сапоцкінскі батанічны заказнік.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 — 733 чал.; 1858 — 1568 чал., у тым ліку 1239 яўрэяў; да 1890 — 2457 чал.[6]; 1897 — 3900 чал.[7]; 1900 — 6595 чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1921 — 1774 чал.; 1995 — 1,6 тыс. чал.[9]; 2000 — 1510 чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 1,4 тыс. чал.; 2008 — 1,3 тыс. чал.; 2009 — 1231 чал. (перапіс)[10]; 2016 — 1 003 чал.[11]; 2017 — 983 чал.[5]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы лясной прамысловасці.

Інфраструктура правіць

У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

У Сапоцкіне размяшчаецца Упраўленне біялагічнага заказніка Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковай гасцініцы[12].

Планіроўка і забудова правіць

У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, з ёй перасякаецца вуліца імя генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генерала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.

Тэалін — прадмесце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 размяшчаецца Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Славутасці правіць

 
Капліцы-пахавальні на каталіцкіх могілках
 
Царква

Страчаная спадчына правіць

 
Сінагога

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі правіць

  1. а б http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918r0090680
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. SgKP 1890, s. 76.
  7. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  8. а б ЭГБ 2001, с. 228.
  9. Беларусь 1995, с. 646.
  10. Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Туристская энциклопедия 2007.
  13. Вандроўка па Гродзеншчыне на www.budzma.org

Літаратура правіць

Спасылкі правіць