Сапёр (ад фр.: sapeur — весці сапы, падкопвацца) — асоба, якая знаходзіцца на службе ў інжынерных войсках, асноўнай задачай якіх з'яўляецца інжынернае забеспячэнне ваенных дзеянняў абарончага ці наступальнага характару.

Ваеннаслужачыя інжынерных войскаў у Пакістане
Мостаўкладчык усталёўвае пераправу праз раку
Cапёры падчас Вялікай Айчыннай вайны

Гістарычна задачамі сапёраў з'яўляліся: стварэнне падкопаў пад абарончыя збудаванні ці капанне траншэй для скрытнага набліжэння да пазіцый праціўніка; стварэнне ўласных фартыфікацыйных збудаванняў на лініі фронту; забеспячэнне перапраў праз рэкі, балоты; наладжванне ліній забеспячэння і аднаўленне разбураных аб'ектаў інфраструктуры; абясшкоджванне мін, ракет і снарадаў.

У бытавым ужыванні сапёрам завецца чалавек (не абавязкова ваеннаслужачы), які займаецца абясшкоджваннем мін і снарадаў, якія не разарваліся.

Гісторыя сапёрнай справы правіць

З'яўленне тэрміна «сапёр» адносіцца да XVII стагоддзя, калі так звалі ваеннаслужачых, якія здзяйснялі падкопы пад крапасныя збудаванні праціўніка для іх наступнага разбурэння[1]. У 1678 годзе сапёры былі вылучаны ў спецыяльныя часткі і падраздзяленні ў Францыі[1]. У XVIII — XIX стагоддзях кола задач сапёраў паступова пашыралася.

У XX стагоддзі адбылася спецыялізацыя — і са складу сапёраў вылучыліся чыгуначнікі, паветраплавальнікі, аўтамабілісты і інш[1].

Вядомыя сапёры правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Сапёры (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Вялікая савецкая энцыклапедыя. Праверана 20 верасня 2009.(недаступная спасылка)