Сарабанда
Сарабанда (ісп.: zarabanda) — старадаўні іспанскі народны танец.
Гісторыя правіць
Першапачаткова вядзе паходжанне з Лацінскай Амерыкі, дзе ўяўляў сабой танец-спакушэнне з выкарыстаннем кастаньет і вельмі адкрытымі абдымкамі партнёраў. Пасля некалькіх не занадта ўдалых спроб каталіцкай царквы забараніць яго выкананне, пачынаецца свядомае пераасэнсаванне танца, закліканае знізіць яго папулярнасць. Сарабанда спаўняецца на пахаванні, і музыка да яе пішацца на замову ў мінорным ладзе. У XVII-XVIII стст. акультураны варыянт гэтага танца распаўсюдзіўся ў Заходняй Еўропе як бальны танец, а да другой паловы XVIII ст. губляе папулярнасць. Музычны памер 3/4, 3/2. Характэрны рытм Та, Та і ці, та та-а.
Танчылі яе з суправаджэннем гітары або песень з флейтай і арфай. Пазней гэты танец перайшоў ў Францыю ў перапрацаваным выглядзе, атрымаўшы больш высакародны і велічны характар. Тэмп ў абноўленай сарабанды павольны, разлік у 3/4, форма двухкаленная, гэта значыць «квадратная» будова (кожнае калена ў восем тактаў).
Сарабанда ў беларускай музыцы правіць
У беларускай музыцы выкарастана Яўгенам Глебавым для стварэння вобраза Філіпа ў балеце «Тыль Уленшпігель», У. Дарохіным у сімфанічнай сюіце «Мемарыял», В. Войцікам як частка «Сюіты ў старадаўнім стылі».
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі правіць
- Бары Ліндан (IMDB) — саўндтрэк.
- Handel — Sarabande