Шару-кін II, або Са́рган II (акад.: ŠAR.RU.KI.IN) — цар Асірыі, кіраваў прыблізна ў 722 — 705 гадах да н.э., малодшы сын Тыглатпаласара III.

Сарган II
акад.: Шару-кін — «Цар сапраўдны»
Сарган II (справа) са сваім спадчыннікам Сінахерыбом (злева)
Сарган II (справа) са сваім спадчыннікам Сінахерыбом (злева)
Асірыйскі цар
722 — 705 да н.э.
Папярэднік Салманасар V
Пераемнік Сінахерыб
Нараджэнне каля 765 да н.э.
Смерць 705 да н.э.
Род Сарданіды[d]
Бацька Тыглатпаласар III[d]
Дзеці Сінахерыб
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сарган II узыйшоў на прастол пасля смерці свайго старэйшага брата Салманасара V у 722 годзе да н.э., і быў настроены вярнуць Асірыі былую магутнасць. Пра перыяд кіравання Саргана II захавалася шмат гліняных дакументаў.

У 722719 гадах Сарган II быў заняты ваеннымі дзеяннямі на захадзе — у Сірыі і Палесціне, расчысціў стратэгічна важныя для Асірыі гандлёвыя шляхі ў Малую Азію, а з 718 года да н.э. перанёс ваенныя дзеянні на поўнач. Дзеянні Саргана II заўсёды былі старанна падрыхтаваны, у яго рэзідэнцыі, Дур-Шарукіне, захаваліся клінапісныя таблічкі з разведвальнымі данясеннямі з Урарту.

Парадныя вароты ў палацы Саргана II у Дур-Шарукіне (рэканструкцыя)

17 гадоў свайго кіравання Сарган правёў у бесперапынных войнах, значна пашырыўшы межы Асірыйскай дзяржавы. Паводле хронікі, Сарган быў забіты пры незразумелых акалічнасцях падчас паходу на Табал у 705 г. да н.э. «Спіс эпанімаў» дадае, што цар быў забіты з-за нейкага Эшпаі кулумійца ў сваім ваенным лагеры.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Аналы Саргана II Архівавана 22 сакавіка 2011.
  • Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 1.
Новаасірыйскі перыяд
Папярэднік:
Салманасар V
цар Асірыі
каля 722 — 705 да н.э.
Пераемнік:
Сінахерыб
Папярэднік:
Мардук-апла-ідзін II
цар Вавілона
каля 710 — 705 да н.э.