Са́рды (стар.-грэч.: Σάρδεις, турэцк.: Sardes) — археалагічны помнік на захадзе Турцыі на тэрыторыі населенага пункта Сарт (турэцк.: Sart). У мінулым — цэнтр Старажытнай Лідыі.

Храм Артэміды ў Сардах

Гісторыя правіць

Сарды былі заснаваны ў бронзавым веку. У VII - VI стст. да н. э. з'яўляліся сталіцай старажытналідыйскай дзяржавы. У 546 г. да н. э. былі захоплены Кірам Вялікім і ўвайшлі ў склад Старажытнай Персіі, дзе заставаліся адміністрацыйным і буйным эканамічным цэнтрам.

У 334 г. да н. э. былі заваяваны Аляксандрам Македонскім. У 133 г. да н. э. сталі адміністрацыйным цэнтрам рымскай правінцыі Лідыя. У 17 г. н. э. горад быў зруйнаваны землятрусам, але пасля ўзноўлены. У 295 г. у Сардах створана хрысціянская мітраполія, якая стала адным з трох найважнейшых цэнтраў распаўсюджання новай рэлігіі ў Малой Азіі. Горад узгадваўся ў Новым Запавеце.

З 395 г. у складзе Візантыі. Разбураны Тамерланам у 1402 г.

Археалагічныя даследаванні праводзяцца з 1910 г.

Славутыя мясціны правіць

Умоўна Сарды падзяляюцца на акропаль — першасную частку горада, пабудаваную на ўзвышшы, і Ніжні горад, які ўзнік пераважна пасля землятрусу 17 г. З найлепш захаваных будынкаў акропаля з'яўляюцца рэшткі грэчаскага храма Артэміды. У свой час ён пераўзыходзіў па памерах Парфенон і лічыўся сярод грэкаў адной з найважнейшых рэлігійных святынь. У III ст. н. э. акропаль стаў цэнтрам хрысціянскай мітраполіі.

У Ніжніх Сардах асаблівую цікавасць уяўляюць рэшткі будынкаў гімназіі з банямі (II ст. н. э.), а таксама сінагогі (III ст. н. э.).

Спасылкі правіць