Сарсуэла (ісп.: Zarzuela) — іспанскі музычна-драматычны жанр, які спалучае вакальныя выступленні, гутарковыя дыялогі і танцы,[1] блізкі да аперэты. Сваю назву атрымаў ад аднайменнай каралеўскай рэзідэнцыі  (руск.), размешчанай непадалёк ад Мадрыда, у якой у XVII стагоддзі прайшоў першы спектакль такога тыпу.[2]

Плаката да сарсуэлы Дона Францыскіта  (англ.)

Выконвалі сарсуэлу звычайна на святах — вяселле, нараджэнне, каранацыі і іншых, таму першапачаткова гэтыя спектаклі называліся «Святамі Сарсуэлы» (ісп.: Fiestas de Zarzuela).[3]

Існуе дзве асноўныя формы сарсуэлы: сарсуэла ў стылі барока  (англ.) (каля 1630—1750), самы ранні стыль, і рамантычная  (англ.) сарсуэла (каля 1850—1950), якія можна падзяліць на два паджанры:

Сарсуэла распаўсюдзілася на іспанскія ўладанні, і многія іспанамоўныя краіны, асабліва Куба, развілі свае ўласныя традыцыі. Існуе таксама моцная традыцыя на Філіпінах, дзе яна таксама вядомая як сарсвела (sarswela/sarsuela).[4] Іншыя рэгіянальныя і моўныя варыянты ў Іспаніі ўключаюць баскскую сарсуэлу і каталонскую сарсуэлу.

Музычны тэатр, падобны да жанру маскі  (англ.), існаваў у Іспаніі з часоў Хуана дэль Энсіны  (англ.). Жанр сарсуэлы быў наватарскім у наданні драматычнай функцыі музычным нумарам, інтэграваным у сюжэт твора. Былі ўключаны танцы і хор, а таксама сольныя і ансамблевыя нумары, усё пад аркестравае суправаджэнне.

Сярод аўтара музыкі сарсуэлы ў XVII — XVIII стагоддзях — С. Дуран, Г. Брунеці, Л. Бакерыні; у XIX стагоддзі — Ф. Барб’еры  (ісп.), Ф. Чуэка  (ісп.), Т. Брэтон  (ісп.), Э. Гранадас; у XX стагоддзі — А. Вівес  (ісп.), М. Тароба  (руск.).

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.352
  2. Corominas, Joan (1980). Breve diccionario etimológico de la lengua castellana [іспанская] (3rd ed.). Madrid: Editorial Gredos. Zarzuela, princ. S. XVII: el nombre de esta representación lírico-dramática viene, según algunos, del Real Sitio de la Zarzuela, donde se representaría la primera, pero la historia del vocablo no se ha averiguado bien y en su primera aparición es nombre de una danza.
  3. Сарсуэла | Belcanto.ru. www.belcanto.ru. Праверана 16 снежня 2021.
  4. Antonio, Edwin. Zarzuela Ilocana in Competition. Treasures of Ilocandia and the World (7 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 June 2010. Праверана 30 June 2010.

Літаратура правіць