Сарын Грындзяну (рум.: Sorin Grindeanu; нар. 5 снежня 1973, Карансебеш, Караш-Северын, Румынія) — румынскі палітык. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 студзеня па 29 чэрвеня 2017 года.

Сарын Грындзяну
рум.: Sorin Grindeanu
міністр сувязі і інфармацыйнай бяспекі Румыніі[d]
17 снежня 2014 — 17 лістапада 2015
Папярэднік Răzvan Cotovelea[d]
Пераемнік Marius Raul Bostan[d]
Chairperson of Timiș County Council[d]
1 ліпеня 2016 — 3 студзеня 2017
Пераемнік Călin-Ionel Dobra[d]
65-ы прэм’ер-міністр Румыніі
4 студзеня 2017 — 29 чэрвеня 2017
Папярэднік Дачыян Чолаш
Пераемнік Міхай Тудосэ
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
20 снежня 2012 — 29 чэрвеня 2016
старшыня (Нацыянальны орган па кіраванні і рэгуляванні сувязі[d])
7 лістапада 2018 — 9 кастрычніка 2020
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
з 21 снежня 2020
старшыня Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
2 лістапада 2021 — 23 лістапада 2021
Папярэднік Florin Roman[d]
Пераемнік Марчэл Чалаку
міністр транспарту і інфраструктуры Румыніі[d]
з 25 лістапада 2021
Папярэднік Dan Vîlceanu[d]
намеснік прэм’ер-міністра Румыніі[d]
25 лістапада 2021 — 15 чэрвеня 2023
Папярэднік Dan Barna[d]
Пераемнік Marian Neacșu[d]
намеснік старшыні[d] (Сацыял-дэмакратычная партыя)
з 22 жніўня 2020
Нараджэнне 5 снежня 1973(1973-12-05)[1][2][…] (50 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер
Сайт soringrindeanu.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сарын Грындзяну нарадзіўся ў СРР у снежні 1973 года. У 1997 годзе скончыў аддзяленне інфарматыкі матэматычнага факультэта Універсітэта Тымішаары. Неўзабаве ён стаў займацца палітыкай.

Грындзяну быў членам Палаты дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі да мясцовых выбараў чэрвеня 2016 года, калі ён стаў прэзідэнтам акруговага савета жудзеца Тыміш[4].

Таксама ён быў міністрам камунікацый ва ўрадзе Віктара Понта ў перыяд з 17 снежня 2014 года па 17 лістапада 2015 года[5].

28 снежня 2016 года, пасля таго, як прэзідэнту не спадабалася кандыдатура Севіл Шайдэх, Грындзяну быў вылучаны Сацыял-дэмакратычнай партыяй на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[6]. Праз 2 дні прэзідэнт Клаус Яханіс афіцыйна пацвердзіў яго прызначэнне[7][8][9][10].

Прэм’ер-міністр правіць

Уступіў на пасаду прэм’ер-міністра краіны 4 студзеня 2017 года[11]. У гэты дзень яго кабінет быў затверджаны парламентам Румыніі. Пакінуў пасаду пасля канфлікту з лідарам партыі Лівіу Драгняй. Пасля пратэстаў у Румыніі 2017 года Сарын Грындзяну адмовіўся ад прыняцця скандальнага карупцыйнага закона, але Драгня жадаў яго прыняцця і спрыяў адсоўванню Грындзяну з пасады[12].

Зноскі

  1. http://gov.ro/fr/gouvernement/le-conseil-des-ministres/ministre-pour-la-societe-informationnelle1435056608
  2. Sorin Mihai Grindeanu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://en.psd.ro/psd-leadership/
  4. "Sorin Grindeanu, noul premier al României". 2016-12-30.
  5. "Romanian Party Makes New Pick for Premier to Avert Crisis". 2016-12-28.
  6. В Румынии — новый кандидат в премьер-министры. Не мусульманин и не женщина
  7. "Romania gets new PM Sorin Grindeanu, ending political turmoil". 2016-12-30.
  8. Павел Филип поздравил с назначением нового премьер-министра Румынии.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2017. Праверана 30 студзеня 2018.
  9. Romania: Veteran leftist Sorin Grindeanu named PM-designate. euronews (30 снежня 2016).
  10. "Sorin Grindeanu named as Romania's prime minister designate".
  11. Павел Филип поздравил с назначением нового премьер-министра Румынии.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2017. Праверана 30 студзеня 2018.
  12. Парламент Румынии снял с поста премьер-министра Сорина Гриндяну