Саскачэван (правінцыя)

правінцыя Канады

Саскачэван — правінцыя на поўдні цэнтральнай часткі Канады, 9-я ў складзе канфедэрацыі. Сталіца — горад Рэджайна, найбуйнейшы горад — Саскатун. Саскачэван мяжуе на захадзе з правінцыяй Альберта, на поўначы з Паўночна-заходнімі тэрыторыямі, на ўсходзе з правінцыяй Манітоба, а на поўдні з амерыканскімі штатамі Мантана і Паўночная Дакота.

англ.: Saskatchewan
—  Правінцыя Канады  —
 Герб Саскачэвана
Герб
 Сцяг Саскачэвана
Сцяг


Дэвіз: Multis E Gentibus Vires
«Сілаю шматлікіх народаў»
Краіна Сцяг Канады Канада
Сталіца Рэджайна
Найбуйнейшы горад Саскатун
Насельніцтва (01.07.2010) 1 045 622 чал.[1]  (6-е месца)
   • працэнт ад насельніцтва Канады — 3,1%
Шчыльнасць 1,61 чал/км²
Афіцыйная мова англійская
плошча 651 036 км²[2]  (7-е месца)
   • працэнт ад плошчы Канады — 6,5%
   • плошча сушы — 591 670 км² (90,9%)
   • плошча вады — 59 366 км² (9,1%)
Вышыні
   • найвышэйшы пункт

 Сайпрэс-Хілс[3] (1468 м)
Канадская канфедэрацыя з 1 верасня 1905 года  (9-е месца)
Лейтэнант-губернатар Расел Мірасты
Прэм'ер-міністр Скот Мо
ВРП (2009)

ВРП на душу насельніцтва
56 553[4][5] млн C$  
(5-е месца)
54 482 C$
Часавы пояс UTC-6
Паштовы індэкс SK
Код ISO 3166-2 CA-SK
Катэгорыя на Вікісховішчы Saskatchewan
Афіцыйны сайт
Профіль на СтатКане
Саскачэван на карце Канады
Саскачэван на карце Канады

З 2009 года насельніцтва Саскачэвана ацэньваецца ў 1.035.000 чалавек канадскім урадам. Жыхары ў асноўным жывуць у паўднёвай палове правінцыі. З агульнай колькасці насельніцтва 257300 жывуць у найбуйнейшым горадзе правінцыі, Саскатуне, у той час як 194971 жывуць у сталіцы правінцыі, Рэджайне. Іншыя буйныя гарады — Прынс Альберт, Муз Джо, Ёрктан, Свіфт Карэнт і Норт Бэтлфард.

Саскачэван быў упершыню даследаваны еўрапейцамі ў 1690 годзе і першыя паселішчы еўрапейцаў з'явіліся ў 1774 годзе; да гэтага ён быў заселены карэннымі плямёнамі. Тэрыторыя зрабілася правінцыяй у 1905 годзе.

Зноскі

  1. Quarterly demographic estimates. Статыстычная служба Канады (29 верасня 2010). Праверана 30 кастрычніка 2010.
  2. Land and freshwater area, by province and territory(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (2 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  3. Principal heights by range or region(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (2 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  4. Gross domestic product, expenditure-based, by province and territory(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (4 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  5. Quarterly demographic estimates: 4 quarter of 2009. Статыстычная служба Канады (25 сакавіка 2010). Праверана 30 кастрычніка 2010.

Літаратура правіць