Сатра́п[1] (стар.-перс.: xšaθrapāvan — хавальнік царства; пехл. šatrap, новаперс.: شهربان) — глава сатрапіі, кіраўнік у Старажытнай Персіі. Прызначаўся царом і звычайна належаў да яго радні ці вышэйшай знаці. На сваёй тэрыторыі загадваў зборам падаткаў, утрыманнем арміі, быў вярхоўным суддзёй і меў права чаканіць манету.

Падзел Персіі на сатрапіі ўведзены пры дынастыі Ахеменідаў (558330 да н.э.). Дарый I, які стварыў велізарную імперыю, спарадкаваў гэту сістэму. Яго 20 сатрапій прыкладна адпавядалі заваяваным краінам, якія захоўвалі свае законы і мову, але плацілі падатак цэнтру.

Велізарная ўлада, засяроджаная ў руках сатрапаў, стымулявала сепаратызм і частыя бунты, з якіх найбольш вядомы падняты ў 366 годзе да н.э. супраць Артаксеркса II.

Аляксандр Македонскі, скарыўшы Персію, захаваў гэту сістэму. Гэтак жа паступілі затым Селеўкіды, Парфянскае царства і дынастыя Сасанідаў (244657), хоць пры іх значэнне сатрапаў саслабела.

У пераносным сэнсе сатрап — жорсткі начальнік, самадур[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць