Сафійскі сабор (Кіеў)

сабор у Кіеве

Сабор святой Сафіі — Прамудрасці Божай, Сафія Кіеўская або Сафійскі Сабор — хрысціянскі сабор у цэнтры Кіева, помнік ўкраінскай архітэктуры і манументальнага жывапісу 11—18 стагоддзяў, адзін з нешматлікіх ацалелых будынкаў часоў Кіеўскай Русі. Адна з галоўных хрысціянскіх святынь Усходняй Еўропы, гістарычны цэнтр Кіеўскай мітраполіі.

Славутасць
Сафійскі сабор
укр.: Софійський собор
50°27′10″ пн. ш. 30°30′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Архітэктурны стыль украінскае барока[d] і віленскае барока
Дата заснавання 1011[2]
Дата скасавання 1934
Сайт st-sophia.org.ua/… (укр.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя ў цэнтры Кіева, паводле летапісу, князем Яраславам Мудрым. Сабор як галоўны храм дзяржавы граў ролю духоўнага, палітычнага і культурнага цэнтра. Пад скляпеннямі Святой Сафіі адбываліся ўрачыстыя «пасадкі» на велікакняжацкі пасад, царкоўныя саборы, прыёмы паслоў, зацвярджэння палітычных пагадненняў. Пры саборы вялося летапісанне і былі створаны першыя вядомыя на Русі бібліятэка і школа.

На мяжы XVII-XVIII стст. быў вонкава перабудаваны ў стылі ўкраінскага барока. Усярэдзіне сабору захаваўся самы поўны ў свеце ансамбль сапраўдных мазаек (260 м.кв.) і фрэсак (3000 м.кв.)[3] першай паловы XI стагоддзя і значныя фрагменты роспісаў XVII-XVIII стст.

Быў дзейным храмам да 1929 года, у 1934 годзе стаў музеем — Сафійскім запаведнікам. Цяпер з’яўляецца цэнтрам Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская»[4], аднаго з найбуйнешых музейных цэнтраў Украіны, які ўключае таксама Залатыя вароты XI ст., Кірылаўскую царкву XII ст. і Андрэеўскую царкву XVIII ст. у Кіеве і Судацкую крэпасць з помнікамі VIXV стст. у Крыме.

У 1990 годзе Сафійскі сабор, як і Кіева-Пячэрская лаўра, стаў першым занесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА помнікам архітэктуры на тэрыторыі Украіны. З гэтай прычыны яго забаронена перадаваць якой-небудзь рэлігійнай арганізацыі і здзяйсняць у ім набажэнствы. Выключэнне складае дзень 24 жніўня — Дзень незалежнасці Украіны, калі прадстаўнікі рэлігійных арганізацый здзяйсняюць малітву аб Украіне (была ўведзена з 2005 года). 22 лістапада 2006 года Свяшчэнны Сінод Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) заявіў пра немагчымасць для сябе ўдзельнічаць у такога роду мерапрыемствах.[5]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. World History Encyclopedia — 2009.
  3. Національний заповідник «Софія Київська» Архівавана 30 студзеня 2013.
  4. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2013. Праверана 23 лютага 2013.
  5. Рашэнне Сінода УПЦ МП Архівавана 4 сакавіка 2009.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 527
рус.англ.фр.