Сацуа Ямамота (яп.: 山本 薩夫) (15 ліпеня 1910, г. Кагосіма, Японія — 11 жніўня 1983) — японскі кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў руху «незалежных» у японскім кіно.

Сацуа Ямамота
яп.: 山本薩夫
Дата нараджэння 15 ліпеня 1910(1910-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1983(1983-08-11) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0945481
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ва ўніверсітэце Васэда. З 1933 года працаваў у розных кінакампаніях.

Дэбютаваў фільмам «Ваша дачка» (1937). У яго фільмах «Вайна і мір» (1947, з Ф. Камэі), «Бура ў гарах Хаконэ», «Зона пустаты» (абодва 1952), «Вуліца без сонца» (1954, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Песня каляскі» (1959), «Барацьба без зброі» (1960) і іншых паказаны вострыя палітычныя і сацыяльныя праблемы.

Сярод іншых значных работ: «Вялікая белая вежа» (1966, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве 1967), гістарычная эпапея «Вайна і людзі» (6 серый; 1970-1973; спецыяльная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах 1974), «Цудоўная сям'я» (1974), «Кольцападобнае зацьменне сонца» (1975), «Гісторыя Суйко эпохі Тэмпо» (1976), «Перавал Намугі» (1979).

Для яго творчасці характэрны ідэйная глыбіня, вострая палемічнасць, бязлітаснае сацыяльнае выкрыццё.

Памёр ад раку падстраўнікавай залозы 11 жніўня 1983 года ва ўзросце 73 гадоў.

Зноскі

  1. Ямамото Сацуо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 265. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць