Сацыяльная псіхалогія як навука

манаграфія Барыса Парыгіна

«Сацыя́льная псіхало́гія як наву́ка» — манаграфія Барыса Парыгіна. Першая манаграфія па сацыяльнай псіхалогіі, напісаная і выдадзеная ў СССР.

Сацыяльная псіхалогія як навука
руск.: Социальная психология как наука
Выданне
Жанр даследаванне
Аўтар Барыс Дзмітрыевіч Парыгін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1965
Апублікаваны ў Санкт-Пецярбург
Выдавецтва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя стварэння правіць

Кніга, якая стала цяпер бібліяграфічнай рэдкасцю, выйшла першым выданнем у 1965 годзе накладам 3400 экзэмпляраў у выдавецтве Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Амаль адначасова, у тым жа 1965 годзе тыражом 5600 экзэмпляраў была апублікавана брашура Парыгіна «Што такое сацыяльная псіхалогія?». Праз два гады, у 1967 годзе, пасля аўтарскіх удакладненняў і дапаўненняў манаграфія «Сацыяльная псіхалогія як навука» была перавыдадзеная Ленвыдатам тыражом 15000 экзэмпляраў. На сёння вядомыя пераклады кнігі на чэшскую, балгарскую, іспанскую і партугальскую мовы і перавыданні, зробленыя ў Чэхаславакіі (Прага, 1968), Балгарыі (Сафія, 1968), Уругваі (Мантэвідэа, 1967) і ў Бразіліі (Рыа-дэ-Жанэйра, 1972).

Асноўныя ідэі правіць

У кнізе ўпершыню ў сусветнай навуковай літаратуры была прадстаўлена і ўсебакова аргументаваная распрацаваная аўтарам тэорыя сацыяльнай псіхалогіі як самадастатковай сістэмы навуковых ведаў — яе метадалогіі, прадмета і вобласці практычнага прымянення, структуры, функцый і статусу ў кантэксце гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін.

"...Первая же книга, которую я написал в 1965 году, была в 1968 году переиздана в разных странах: в Болгарии, Чехословакии, Уругвае, Бразилии. Это позже спровоцировало осложнение моих отношений с властными структурами, которые стали считать меня антимарксистом. Но парадокс в том, что я никогда не был антимарксистом! Более того: я был человеком, который хотел придать видению, пониманию и трактовке марксизма большую глубину, чем та, которую позволяла ему ортодоксально-догматическая методология. Мне хотелось доказать что марксизм – это живое, творческое учение, которое имеет огромный потенциал неиспользованных возможностей в социально-психологическом плане. Но мои идеи не были восприняты в советскую эпоху, психологически ни социум, ни власть не были готовы к такой трактовке. Я предлагал то, что не могло вписаться в тот исторический период". [1]

Значэнне правіць

Цэнтрам увагі навукі сацыяльная псіхалогія і яе найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчаўся чалавек як асоба, з усім багаццем яго ўзаемасувязяў з іншымі людзьмі, які разумеецца па-за дэклараванымі ідэалагічнымі ўстаноўкамі, шаблонамі і палітычнымі дагматамі. Выхад у свет гэтай кнігі з’явіўся своеасаблівым выклікам, кінутым таталітарнай ідэалогіі, заснаванай на артадаксальным і вульгарна-дагматычным тлумачэнні марксізму. Разам з другой, выдадзенай у 1966 годзе, манаграфіяй — «Грамадскі настрой», кнігі Парыгіна сталі знакам свайго часу ў гуманітарнай навуцы. Асноўныя палажэнні і навацыі працы сталі часткай выдадзенага ў 1971 годзе фундаментальнага даследавання «Асновы сацыяльна-псіхалагічнай тэорыі».

"Нацеленность на интеграцию философского, социологического и психологического подходов к построению социальной психологии в качестве целостной системы позволила ему прийти к видению многомерности предмета социальной психологии как науки и еще большей многогранности поля ее практических приложений. <…> именно он впервые в мировой психологической литературе разработал и предложил научному сообществу аргументированные представления о социальной психологии в качестве всесторонне обоснованной системы научного знания, которая включает в себя три основные составляющие: методологию, общую социально-психологическую теорию и прикладную социальную психологию". [2]

Перавыданні правіць

  • Парыгин Б. Д. Социальная психология как наука / Б. Д. Парыгин. — Ленінград: ЛГУ, 1965. — 208 стр. (3400 экз.).
  • Парыгин Б. Д. Социальная психология как наука (издание 2-е исправленное и дополненное) / Б. Д. Парыгин. — Ленінград: Лениздат, 1967. — 264 стр. (15000 экз.).
    • 1967. La psicologia social como ciencia. — Montevideo: Pueblos Unidos, — 249 p.
    • 1968. Sociialni psychologie jako veda. Praha. — 192 s.
    • 1968. Социалната психология като наука. София. — 240 с.
    • 1972. A psicologia social como ciência. Rio de Janeiro: Zahar Ed. — 218 p. [3]

Зноскі

Спасылкі правіць