Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Швецыі

Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі (шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet) — старэйшая палітычная партыя краіны (належыць да левага кірунку). Заснавана ў 1889 годзе ў Стакгольме. З 1897 года дзейнічала партыйная праграма, прынятая на ўзор Эрфурцкай праграмы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (на аснове марксізму).

Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі
шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet
Лідар Магдалена Андэрсан
Дата заснавання 1889
Штаб-кватэра Стакгольм, Швецыя
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Маладзёжная ліга шведскіх сацыял-дэмакратаў[d]
Колькасць членаў 120 091
Сайт www.socialdemokraterna.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да 1899 года дамінавала рэвалюцыйная група А. Даніельсана, потым вылучылася памяркоўнае крыло на чале з К. Я. Брантынгам (лідар партыі з 1907 года; у 1920, 1921—1923, 1924—1925 прэм’ер-міністр Швецыі).

З 1930-х гадоў ідэалогія — рэфармізм (шведскі сацыялізм), у знешняй палітыцы — нейтралітэт краіны.

У 1932—1976, 1982—1991 і з 1994 года кіруючая партыя (у час прэм’ерства Брантынга і ў 1925—1926, 1991—1994 гадах ва ўрадавай кааліцыі з іншымі партыямі).

Іншыя прэм’ер-міністры Швецыі ад партыі:

Друкаваны орган — газета «Arbetet» («Рабочы»). Уваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал.

Зноскі

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.

Літаратура правіць