Сацья Саі Баба (англ.: Sathya Sai Baba, тэлугу: సత్య సాయి బాబా; імя пры нараджэнні — Сацьянараяна Раджу; 23 лістапада 1926 — 24 красавіка 2011) — вядомы індыйскі гуру, ушанаваны сваімі паслядоўнікамі як аватара, жывое бажство, духоўны настаўнік і цудатворац. Паслядоўнікі прыпісвалі Саі Бабе розныя магічныя здольнасці — у прыватнасці, здольнасць матэрыялізаваць з паветра розныя прадметы: кольцы, каралі, гадзіннікі. Скептыкі ж вінавацілі Саі Бабу ў тым, што яго цуды — не больш чым пастановачныя трукі і называлі Саі Бабу ашуканцам. Сацья Саі Баба называў сябе рэінкарнацыяй гуру Саі Бабы з Шырдзі, чыё вучэнне ўяўляла сабой сінтэз індуісцкіх і мусульманскіх вераванняў. У розны час, Саі Баба таксама аб'яўляў сябе увасабленнем Крышны, Буды, Ісуса Хрыста, сумесным увасабленнем Шывы і Шакці.

Сацья Саі Баба
тэлугу: సత్య సాయిబాబా
Імя пры нараджэнні Сатья Нараяна Раджу
Род дзейнасці рэлігійны лідар
Дата нараджэння 23 лістапада 1926(1926-11-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2011(2011-04-24)[4][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне індуізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі