Саша 3 %, або Саша тры працэнты, таксама вядомы і як адлюстраваны варыянт Мы 97 %, або Мы дзевяноста сем працэнтаў — палітычны тэкставы мем, які высмейваў нізкі ўзровень падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрнэт-апытаннях падчас выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Майка з намёкам на мем

Падчас выбарчай кампаніі 2020 года мем «Саша 3 %» стаў адной з мянушак Аляксандра Лукашэнкі, шырока ўжываўся падчас акцый пратэсту 2020 года.

Гісторыя правіць

У Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сацыяльныя апытанні на рэйтынг палітыкаў былі забароненыя ўладамі рэжыму Лукашэнкі. Увогуле, незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія дазволілі б аб’ектыўна ацаніць рэйтынг патэнцыяльных кандыдатаў, у Беларусі не праводзяць[1] пасля разгрому НІСЭПІ ў 2016 годзе.

У канцы мая 2020 года, перад татальнай забаронай анлайн-апытанняў, папулярныя беларускія выданні Onliner.by, Наша Ніва, Telegraf.by, Радыё «Свабода», Tut.by, а таксама некалькі іншых тэлеграм-каналаў правялі анлайн-апытанні, паводле якіх у абсалютнай большасці выпадкаў Лукашэнка набраў толькі 3 % галасоў і менш.

Інтэрнэт-апытанні (май 2020 года)

  • Зялёным і цёмным — кандыдат, які заняў першае месца;
  • Жоўтым і цёмным курсівам — кандыдат, які заняў другое месца;
  • Чырвоным — вынік Аляксандра Лукашэнкі.
Апытанне TUT.by Архівавана 2 чэрвеня 2020. Наша Ніва Telegraf.by Архівавана 9 чэрвеня 2020. Onliner.by Архівавана 30 мая 2020. Svaboda.org
Дата правядзення 20.05.2020 20.05.2020 22.05.2020 26.05.2020 26.05.2020
Прынялі ўдзел 70 029 16 526 35 775 32 128 9 705
Бабарыка 54,91 % 49,7 % 52,43 % 56 % 32 %
Ганцэвіч 0,34 % 0,62 % 0 %
Дзмітрыеў 0,58 % 0,32 % 0,33 % 0,29 % 0 %
Канапацкая 4,14 % 2,5 % 1,7 % 1,4 % 1 %
Лукашэнка 6,24 % 2,96 % 3,90 % 3 % 1 %
Ціханоўская 12,71 % 18,39 % 17,37 % 12 % 51 %
Цапкала 15,22 % 7,5 % 9,8 % 17 % 7 %
Чэрачэнь 0,72 % 0,28 % 0,16 % 0 %
Тых, хто заявіў пра намер не ўдзельнічаць у выбарах[2][3][4]
Гайдукевіч 1,28 % 0,65 % 3,93 % 0,4 %
Губарэвіч 0,45 % 0,23 % 0 %
Кісель 0,63 % 0,22 % 0 %
Кавалькова 0,37 % 0,21 % 0 %
Казлоў 0,64 % 0,61 % 0,32 % 1 %
Няпомняшчых 0,4 % 0,4 % 0 %
Таболіч 1,37 % 2,3 % 0,25 % 0,9 % 2 %
Супраць усіх 15,37 % 7,8 % 7,7 % 4 %

Маштабнае падзенне рэйтынгу Лукашэнкі шырока абмяркоўвалі, ён атрымаў мянушку «Саша тры працэнты»[5][6][7][8]. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адзначыў, што палітычны мем пра 3 % стаў адным з самых паспяховых у сучаснай гісторыі краіны[9]

У чэрвені з’явіліся іншыя варыянты: «Уходи 3 %» і «ПСІХОЗ%». Прадстаўнікі розных прафесій пачалі фатаграфавацца з сімвалам 3 % і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце. Некаторыя беларускія кампаніі сталі прапаноўваць зніжкі 3 %, намякаючы на ​​рэйтынг Лукашэнкі[10]. Мем «Саша 3 %» пачалі выяўляць на плакатах, друкаваць на майках і дадаваць як хэштэг у сацыяльных сетках. Часам гэты мем спалучалі з іншымі, напрыклад, да працэнта дадавалі вусы — намёк на вусы Лукашэнкі[11].

Рэакцыя Лукашэнкі правіць

У інтэрв’ю Лукашэнка прасіў не называць яго тараканам, Сашам 3 % і іншымі мянушкамі. Ён заявіў, што яго рэйтынг не можа быць такім нізкім.[10][12]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Андрэй Шынгароў (2020-06-02). "Канкурэнт Аляксандра Лукашэнка на выбарах — жонка арыштаванага блогера. Яе кампанія праходзіць пад лозунгам «Стоп таракан», прычым з поспехам". Meduza.
  2. Алег Гайдукевіч здымаецца з выбараў(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
  3. Ад 10 тысяч да 200 тысяч. Колькі подпісаў за тыдзень сабралі за будучых кандыдатаў у прэзідэнты(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
  4. Наталля Кісель, якая нібыта сабрала 108 тысяч подпісаў, знялася з выбараў. І зірніце, каму яна «перадае» подпісы . Наша Ніва (15 чэрвеня 2020).
  5. Саша тры працэнта
  6. «Усе стаміліся, Саш, нават ты»: Як сацыяльныя сеткі смяюцца з вельмі нізкага рэйтынга Лукашэнкі
  7. «Трохпрацэнтны таракан»: як у Беларусі спее Майдан і канец эпохі Лукашэнкі
  8. Мельнічук Т.. Крымінал і ніякай палітыкі? // "Зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць наручнікі". Беларускі банк Газпрама патрапіў пад перадвыбарны гнеў Лукашэнкі. BBC (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  9. news.tut.by Архівавана 4 снежня 2020.
  10. а б Жарти про Сашу 3 % стають головним мемом Білорусі — як на це реагує сам Лукашенко? Спойлер: злиться
  11. Головні меми президентських виборів у Білорусі: «Саша 3 %» та «Стоп тарган!»
  12. Лукашенко: Да вы хоть верите, что у действующего президента 3 %? Архівавана 7 жніўня 2020.