Саяна-Шушанская ГЭС

Сая́на-Шу́шанская гідраэлектрастанцыя імя П. С. Непаро́жняга — найбуйнейшая па ўсталяванай магутнасці электрастанцыя Расіі, 7-я — сярод дзеючых гідраэлектрастанцый у свеце. Размешчана на рацэ Енісей, на мяжы паміж Краснаярскім краем і Хакасіяй, каля пасёлка Чаромушкі, каля Саянагорска. З'яўляецца верхняй ступенню Енісейскага каскада ГЭС. Унікальная арачна-гравітацыйная плаціна станцыі вышынёй 245 м — самая высокая плаціна Расіі[2] і адна з найвышэйшых плацін свету. Назва станцыі паходзіць ад назваў Саянскіх гор і размешчанага непадалёк ад станцыі сяла Шушанскае, шырока вядомага ў СССР як месца ссылкі У. І. Леніна.

Саяна-Шушанская ГЭС
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Рака Енісей
Каскад Енісейскі
Уласнік РусГідра
Статус Дзеючая
Год пачатку будаўніцтва 1963
Гады ўводу агрэгатаў 1978/1985
Асноўныя характарыстыкі
Гадавая выпрацоўка электра­энергіі, млн  кВт⋅г 23 500[1]
Разнавіднасць электрастанцыі Плацінная
Разліковы напор, м 194
Электрычная магутнасць, МВт 6400[1][заўв. 1]
Характарыстыкі абсталявання
Тып турбін радыяльна-восевыя
Колькасць і марка турбін 6×РО-230/833-В-677, 4×РО-230-У-677
Расход праз турбіны, м³/с 10?358
Колькасць і марка генератараў 3×СВФ-1285/275-42 УХЛ4, 7×СВФ1-1285/275-42 УХЛ4
Магутнасць генератараў, МВт 10×640
Асноўныя збудаванні
Тып плаціны бетонная арачна-гравітацыйная
Вышыня плаціны, м 245
Даўжыня плаціны, м 1074
Шлюз няма
АРП 500 кВ
На карце
Саяна-Шушанская ГЭС (Расія)
Саяна-Шушанская ГЭС
Саяна-Шушанская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва Саяна-Шушанскай ГЭС, распачатае ў 1963 годзе, было афіцыйна завершана толькі ў 2000 годзе. Падчас будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС мелі месца праблемы, звязаныя з разбурэннем вадаскідных збудаванняў і ўтварэння расколін у плаціне, пазней паспяхова вырашаныя.

17 жніўня 2009 года на станцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі расійскай гідраэнергетыкі аварыя, якая стала прычынай гібелі 75 чалавек. Аднаўленне станцыі павінна быць завершана ў 2014.

Зноскі

  1. а б Саяно-Шушенский гидроэнергетический комплекс на р. Енисей(недаступная спасылка). Ленгидропроект. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2011. Праверана 23 лютага 2011.
  2. Кніга рэкордаў Расіі

Заўвагі правіць

  1. З лютага 2013 года рабочая магутнасць станцыі складае 3840 МВт (6 гідраагрэгатаў па 640 МВт). Па меры замены гідраагрэгатаў рабочая магутнасць станцыі будзе ўзрастаць аж да ўсталяванай. Пры выпрабаваннях гідраагрэгата нумар 5 была дасягнута магутнасць у 723 МВт, пры дапушчальных вібрацыйных і тэмпературных характарыстыках, з выкананнем усіх нормаў і правілаў выпрабаванняў. Завяршэнне аднаўлення станцыі запланавана на 2014 год.

Спасылкі правіць