Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Дамашаны)

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Дамашанах Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Праваслаўны храм
Іаана-Багаслоўская царква
54°01′09″ пн. ш. 27°56′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дамашаны
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне Смалявіцкае благачынне 
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1772 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1944—49 гадах

У вёсцы захавалася царква, пабудаваная ў 1507 годзе князем Канстанцінам Астрожскім. Паводле вопісу 1806 года, яна была драўлянай, аднакупальнай, пабудавана замест згарэлай у 1772 годзе. Напачатку XX стагоддзя быў праведзены рамонт. Царква ўцалела ў перыяд Другой сусветнай вайны, але была разбурана савекімі уладамі пасля вайны.

Аднаўленне царквы пачалося ў 1994 г. і завяршылася ў 1997 г. Вялікі ўклад унёс святар Сяргей Георгіевіч Плячкоў[1].

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага зруба малітоўнай залы далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завершаны 2 цыбулепадобнымі галоўкамі і 4-гранным барабанам паміж імі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз ганак бакавога фасада прытвора. У афармленні інтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць