Свята-Аляксандра-Неўскі сабор (Бабруйск)

Свята-Аляксандра-Неўскі сабор — колішні праваслаўны храм у Бабруйску.

Праваслаўны храм
Свята-Аляксандра-Неўскі сабор
Сабор ў 1910-х гг.
Сабор ў 1910-х гг.
53°08′11″ пн. ш. 29°14′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Руская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар А. Штраўберт
Дата пабудовы 1827 год
Стан адбудоўваецца
Map

Пабудаваны ў 1827 годзе па праекце арх. А. Штраўберта, размалёўкай інтэр’ераў займаўся мастак П. Урандзіна[1].

Чарцёж сабора

Сабор размяшчаўся на Саборнай плошчы, якая знаходзілася на рагу дзвюх галоўных вуліц Бабруйскай крэпасці, адна з іх вяла ад Мінскай да Вадзяной брамы, другая — да Слуцкай брамы)[1].

У 1934 годзе узарваны. Паводле ўспамінаў вядомага савецкага дысідэнта, генерала Пятра Грыгарэнкі, узрыў быў праведзены з выкарыстаннем сканцэнтраванага зарада і разбурыў адначасова з царквой больш за дзясятак дамоў, пры гэтым былі чалавечыя ахвяры.

З адкрыццём на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці жаночага манастыра пачалося адраджэнне бабруйскай святыні. Пасля праведзенага абследавання ацалелых фрагментаў падмурка будынка было прынята рашэнне аб аднаўленні яго ў першапачатковым выглядзе. 30 мая 2009 г. епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам быў асвячоны Крыж, узведзены на месцы будучага сабора Святога дабравернага Вялікага князя Аляксандра Неўскага. А 16 верасня 2010 г. мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў частку падмурка і месца пад будаўніцтва святыні. У наш час ідуць будаўнічыя працы[2].

Зноскі