Свята-Аляксееўская царква (Смальяны)

Свята-Аляксееўская царква — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў імя святога Алексія Маскоўскага размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Узведзена ў 1864 г. з цэглы. Прыпісная да Праабражэнскага храма.

Праваслаўная царква
Свята-Аляксееўская царква
54°35′42,87″ пн. ш. 30°03′21,32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Смальяны
Канфесія Руская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1864 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000140шыфр 213Г000140
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Бакавы фасад

Пабудавана па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. Сілуэт храма мае 2 вертыкальныя дамінанты — 2-ярусную 4-гранную шатровую званіцу і сферычны купал на 8-гранным светлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. У інтэр'ер раскрыты светлавы барабан, падтрыманы 4 4-граннымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі, скляпеннямі-ветразямі; трапезная і прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Свята-Аляксееўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 184.
  • Аляксееўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 113.
  • Аляксееўская царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 465.

Спасылкі правіць