Свята-Георгіеўская царква (Альба)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Альба (Івацэвіцкі раён), на могілках. Помнік народнага дойлідства.

Праваслаўны храм
Свята-Юр'еўская царква
52°45′22″ пн. ш. 25°01′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Альба
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства
Дата пабудовы 1692 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000286шыфр 112Г000286
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У ведамасці царквы за 1931 г. значыцца дата пабудовы 1692 г. Паводле іншых пісьмовых крыніц, царква ў в. Альба была пабудавана ў 1790 г. на сродкі прыхаджан. У 1904 г. перабудавана. У 1908 г. да царквы была прыбудавана званіца. Капітальны рамонт быў праведзены ў 1923 г. Да 1993 г. царква не дзейнічала[1].

Архітэктура правіць

Прамавугольны зруб і 5-сценны алтарны прыруб накрыты агульным вальмавым дахам, які над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Да апсіды далучана адна бакавая рызніца. На галоўным фасадзе ўзвышаецца 2-ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Будынак накрыты агульным 2-схільным гонтавым дахам з застрэшкамі і хвалямі ў месцы злучэння галоўнага і апсіднага зрубаў. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі праёмамі, расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках, вуглы аздоблены руставанымі лапаткамі. Уваход вылучаны 2-схільным 2-слуповым ганкам.

Інтэр'ер правіць

Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем, у яе фігурнай аркай раскрываецца галерэя хораў, апсіда вылучана драўляным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі. Абраз 19 ст. «Маці Божая Адзігітрыя».

Зноскі

Літаратура правіць

Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць