Свята-Георгіеўская царква (Валавель)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Валавель, Драгічынскі раён, помнік драўлянага дойлідства з элементамi барока. Пабудавана ў 1766 г. як уніяцкая. З 1839 г. яна стала праваслаўнай.

Праваслаўны храм
Свята-Юр'еўская царква
Юр'еўская царква ў пач. XX ст.
Юр'еўская царква ў пач. XX ст.
52°08′18,13″ пн. ш. 24°57′51,26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Валавель
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства, барока
Дата пабудовы 1766 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000190шыфр 112Г000190
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2010 г. былі здзейснены непрафесійныя рамонт і пераробка царквы. Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[1].

Архітэктура правіць

Прамавугольны асноўны зруб і выцягнутая пяцігранная апсіда накрыты агульным гонтавым дахам з хвалямі над трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху вырашаны як спалучэнне крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзвюма чацверыковымі вежамі па баках, завершанымі фігурнымі банькамі з шасціграннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэнняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Па баках апсіды прыбудаваныя сіметрычныя нізкія рызніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў. Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. Над уваходам трапецападобныя ў плане хоры.

Каля царквы знаходзіцца двух'ярусная чацверыковая званіца каркаснай канструкцыі, накрытая нізкім шатровым дахам.

Зноскі

  1. Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ

Літаратура правіць

Спасылкі правіць