Свята-Георгіеўская царква (Славацічы)

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Славацічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°59′13″ пн. ш. 24°51′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Славацічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Зэльвенскае
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1788 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана каля 1788 года з цэглы графам Іванам Грабоўскім.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры барока. Вырашана суцэльным прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда з рызніцай. Драўляны франтон двухсхільнага даху прарэзаны чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Вось сіметрыі галоўнага фасада вылучана прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном хораў над ім.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць