Свята-Георгіеўская царква (Смілавічы)

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Георгіеўская царква
53°45′10″ пн. ш. 28°00′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Смілавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Чэрвеньскае благачынне
Map

Гісторыя правіць

 
Новы храм

19 кастрычніка 1990 года рашэннем Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў быў выдзелены будынак мэблевай крамы. Першая літургія была праведзена 28 жніўня 1991 года.

У сувязі з малым памерам царквы было вырашана пабудаваць новы храм. 20 верасня 2011 года распачалося будаўніцтва. 22 кастрычніка 2011 года быў асвячоны падмурак новага храма. 13 чэрвеня 2013 года была здзейснена першая літургія ў новым храме епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім Веніямінам. Будаўніцтва храма было скончана 2 верасня 2014 года[1].

Архітэктура правіць

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным макаўкамі над шатровым чацверыком фасада і над вальмай алтарнай часткі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4